Темы

Урачыстыя лінейкі з пачаткам новага навучальнага года прайшлі ва ўсіх школах Бялыніччыны

Урачыстыя лінейкі з пачаткам новага навучальнага года прайшлі ва ўсіх школах Бялыніччыны і сталі сапраўдным святам для ўсіх дзяцей.
Навучэнцаў, студэнтаў, аспірантаў, настаўнікаў і навукова-педагагічных работнікаў з Днём ведаў павіншаваў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

“Гэтае свята дарагое кожнаму. Яно прыходзіць у наша жыццё з першым званком, застаецца з намі назаўжды лепшымі ўспамінамі пра школьнае дзяцінства і студэнцкае юнацтва, працятае пачуццём падзякі да любімых настаўнікаў за набытыя ў гэты перыяд веды і вопыт”, – гаворыцца ў віншаванні.

У сувязі з тым, што сёлета Дзень ведаў выпаў на нядзелю, урачыстыя лінейкі па ўсёй краіне адбыліся 2 верасня. А тэмай першага ўрока для ўсіх школьнікаў стаў радок з верша Янкі Купалы “Маладая Беларусь”: “Занімай, Беларусь, маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”.

На ўрачыстай лінейцы, што прайшла ў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага, павіншавалі вучняў, іх бацькоў, педагогаў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі генерал-маёр Анатоль ЛАПО, кіраўнік раёна Васіль ЗАХАРЭНКА, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА, дырэктар установы Таццяна БАЛДЫШЭЎСКАЯ. Анатоль Пятровіч і Васіль Аляксеевіч таксама ўручылі школе каштоўныя падарункі, а першакласнікам – буквары.

Для вучняў 8 в класа настаўніца Алеся БУНАКОВА правяла ўрок мужнасці “Мы гэтай памяці верныя”, удзел у якім таксама прынялі упраўлення ідэалагічнай работы пагранкамітэта краіны падпалкоўнік Генадзь ЗЫКУН, ваенны камісар аб’яднанага Бялыніцкага і Круглянскага ваенкамата маёр Мікалай ГАМОЛКА.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Фота аўтара і Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем