Темы

Вам наша прызнанне і нізкі паклон

Час няўмольна імчыцца наперад. Усё менш у жывых застаецца тых, хто пра жахі вайны памятае не па чутках, – нашых ветэранаў. Менавіта дзякуючы ім мы жывем сёння пад мірным небам… Блакітным небам, за якое больш за сем дзясяткаў гадоў таму яны хвяравалі сваім здароўем і жыццём. Мы ў бясконцым абавязку перад імі, а наша падзяка за іх подзвіг – памяць…

У гонар такой важнай даты ў гісторыі раёна – 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў – юбілейныя медалі “75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” былі ўручаны трыццаці двум ветэранам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікам тылу, блакаднікам Ленінграда, былым вязням фашызму, якія пражываюць на тэрыторыі нашага раёна.

Тым ветэранам, хто па стане здароўя змог прыняць удзел у мітынгу, прымеркаванаму да памятнай даты, юбілейныя медалі былі ўручаны падчас урачыстасці. Да астатніх днямі завіталі на дом ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА і начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга ТАРАН. Яны павіншавалі ветэранаў з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пажадалі ім моцнага здароўя і даўгалецця, а таксама ўручылі юбілейныя медалі.

З пачуццём асаблівай падзякі сустракалі іх пажылыя людзі. Хтосьці – са слязамі на вачах, некаторыя дзяліліся ўспамінамі, паказвалі старыя фотаздымкі і баявыя ўзнагароды, расказвалі вершы і спявалі песні пра вайну.

У кожнага з іх свая гісторыя, але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – яны жывыя сведкі страшэнных гадоў мінулай вайны.

Тэкст і фота Марыі БАРАНАВАЙ.

Последние новости

Новости района

В Белыничском лесхозе стало больше техники

7 февраля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах подвели итоги работы за 2025 год

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Суд Белыничского района вынес обвинительный приговор могилевчанину

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

За прошедшие сутки в Белыничском районе произошло два пожара

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Знаете ли вы, как обогреваются в экстремальные морозы жильё и учреждения Белыничского района? 

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничские милиционеры удостоены высоких наград

6 февраля 2026
Читать новость