Темы

Наталля Пікас — Лаурэат прэміі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Наталля Пікас — Лаурэат прэміі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі

Наталля Уладзіміраўна ўжо 10 гадоў займаецца музейнай справай. Да гэтага часу яна загадвала сельскай бібліятэкай аграгарадка Вішоў, адным з кірункаў дзейнасці якой было краязнаўства. І калі яе запрасілі ў музей, новы характар працы захапіў літаральна з самага пачатку.


– Не скажу, што мне было зусім лёгка ўліцца ў музейную справу, – гаворыць Наталля Пікас. –
Трэба было вывучыць вялізны аб’ём інфармацыі ўжо сабранай у фондах музея, выбудаваць фармат экскурсій, бо наведвальнікі ў нас бываюць абсалютна розныя: і дарослыя, і дзеці, і добра знаёмыя з сельскай гаспадаркай, бо музей наш тэматычны, і завітваюць людзі, якія ведаюць пра жыццё ў вёсцы вельмі аддалена. Але гэта праца мне вельмі спадабалася. Краязнаўства само па сабе – гэта бясконцы пошук, новыя адкрыцці, і калі ты выяўляеш роднасныя лініі, вывучаеш жыццё людзей, якія жывуць побач, іх лёсы, то становішся ў нейкім сэнсе часцінкай іх лёсаў, адказнай за іх будучыню і за перадачу памяці аб іх наступным пакаленням. Я крыху шкадую, што калі гасцявала ў бабулі ў Вялікім Кудзіне, мала прыслухоўвалася да яе гісторый, не ў той меры, як хацелася б, пераймала навуку сваіх продкаў. Цяпер жа падчас музейных экскурсійй ці заняткаў кажу ўсім дзецям, каб не забывалі свае карані, пакуль жывыя ў іх бабулі і дзядулі, смела іх распытвалі, захоўвалі ў памяці ўсе моманты мінулага, звязаныя з самымі блізкімі і роднымі людзьмі.

Наталля Уладзіміраўна стараецца ў кожную экскурсію дадаць сваю разыначку, бо шмат рэчаў
у музеі маюць сваю асаблівую гісторыю. Не менш цікавым быў і шлях некаторых з іх у музей. Сярод асабліва рэдкіх экспанатаў ёсць старажытны бязмен, якім раней узважвалі грузы, унікальныя прылады для пісьма, што ляжаць на стале старшыні калгаса, падарунак ад нашага земляка, героя Вялікай Айчыннай вайны Яўсея Блізнякова, які ён прасіў адкрыць на 100-годдзе з даты свайго дня нараджэння, частка трактара «Сталінец», выпадкова выкапаная на полі, і многае-многае іншае. Падчас экскурсіі наведвальнікі заслухоўваюцца расповедамі, бо гэта «жывыя» факты, гэта – гісторыя, якая пісалася на вачах у многіх з нас і працягвае пісацца далей.

Зараз Наталля Пікас і яе калега Алена Калакустава займаюцца не менш цікавай справай – збіраюць звесткі пра ўсіх ветэранаў працы як з СВК «Калгас «Радзіма», так і тых гаспадарак, што ўліліся ў яго шляхам рэарганізацыі. Гэта калгасы імя Леніна, імя Фрунзе, «Ленінскі заклік».

– Першачаргова распытваем тых, хто яшчэ жывы, як яны прыйшлі ў гаспадарку, як жылі, працавалі, пытаем пра тадышнія ўмовы працы, – расказвае Наталля Уладзіміраўна. – Многія гісторыі людзей цесна звязаны з Вялікай Айчыннай вайной. Уявіць сабе поўны маштаб гора, што перанеслі нашы землякі ад вайны і акупацыі, вельмі цяжка. Калі мы працуем над гэтымі гісторыямі, то нібыта зноў пражываем іх разам з апавядальнікамі. Праз гутаркі з пажылымі людзьмі даведваемся пра тых, каго ўжо няма, знаходзім родных, блізкіх, новыя, цікавыя факты. Шмат матэрыялаў сабрана пра былых старшынь тадышняга калгаса імя Калініна. Гэта Шсак Парашкоў, Мікалай Галалобаў, Васіль Зябскі. Гэтыя лёсы — сапраўдныя легенды, бо арганізаваць калгас не лекцыю прачытаць. А ў пасляваенны час колькі намаганняў трэба было прыкласці, каб гаспадарка пачала дзейнічаць! Усё ж было зруйнавана, людзі жылі ў зямлянках, у голадзе і холадзе.

Праца па напаўненні музея цікавымі экспанатамі таксама не стаіць на месцы. Часта аведвальнікі прыходзяць ужо з якой-небудзь гісторыяй, перадаюць на захоўванне каштоўныя дакументы і цікавыя рэчы. Штосьці людзі прыносяць як непатрэбнае, калі прадаюць у вёсках бацькоўскія хаты. Хоць гэта балюча назіраць, але такое жыццё, і рэчам лепш быць у музеі, чым дзе-небудзь на сметніку.

Музейныя работнікі працуюць сумесна і са школай. Зараз яны разам з педагогамі збіраюць звесткі аб настаўніках, якія працавалі ва ўстановах адукацыі Вішоўскага сельсавета. Раней школы былі амаль у кожнай больш-менш буйной вёсцы, таму працы па зборы прозвішчаў хапае.

Усе звесткі пакуль знаходзяцца ў стадыі апрацоўкі, а затым будуць пераведзены ў базу даных інфакіёска, каб з імі маглі пазнаёміцца ўсе жадаючыя.

– Акунаючыся ў гісторыю, у лёсы людзей, хочацца захаваць як мага больш важнай інфармацыі аб тых, хто жыў на Вішоўшчыне, не ўпусціць важныя дэталі. Гэта – вельмі вялікая і карпатлівая праца. Але разам з тым – вельмі ўдзячная,бо захаваная памяць аб людзях і падзеях — самая найвялікшая каштоўнасць.

Святлана Магілеўчык

В Техтине прошел брендовый праздник «Живой родник Техтинских берёз»

Оперативные новости Белыничей и Белыничского района смотрите в нашем телеграмм-канале «Новости Белыничей»

Последние новости

Новости района

В Белыничах открылась фотовыставка Алёны Королёвой «Свет на лице»

23 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане активно устраняют последствия непогоды

23 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Александр Лукашенко подписал указ: что изменится для перевозчиков пассажиров

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

140 лет со дня рождения Змитрока Бядули

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

Крестный ход в честь Святой Пасхи и праздника Белыничской иконы Божией Матери состоится 24 апреля

23 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничская РЭГИ напоминает о подготовке теплоисточников к осенне-зимнему периоду

23 апреля 2026
Читать новость