Темы

Аглядальная камісія

Прафілактыка надзвычайных сітуацый праз інфармаванне, супрацьпажарныя інструктажы, гутаркі з прывядзення канкрэтных прыкладаў надзвычайных сітуацый, распаўсюджанне нагляднай агітацыі адпаведнай тэматыкі, выяўленне прычын і ўмоў, якія ўплываюць на бяспеку жыццядзейнасці грамадзян, і іншае – галоўнае ў дзейнасці аглядальных камісій.

Адна з іх у складзе старшага інжынера групы арганізацыі функцыянавання ДСНС і ГА РАНС Ільі ЦІКУНОВА і дзяржінспектара энерганагляду РУП “Магілёўэнерга” Мікалая ЛЕСНІКА наведала ў райцэнтры некалькі домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян, сям’і, дзеці якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У адной з кватэр, куды завіталі члены аглядальнай камісіі, выхоўваюцца двое непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Калісьці там быў зафіксаваны факт пакідання дзяцей без нагляду, а таксама наяўнасці запазычанасці за спажыванне электраэнергіі.

Запазычанасць, як паведаміла гаспадыня, пагашана. Аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі знаходзіліся ў спраўным стане, а непаўналетнія – пад наглядам бацькоў.

Ілья Цікуноў і Мікалай Леснік яшчэ раз нагадалі маладым бацькам аб асноўных правілах пажарнай бяспекі, заклікалі іх выконваць, каб не наклікаць у дом бяду.
Яшчэ ў адным домаўладанні, дзе таксама пражываюць дзеці, Мікалай Леснік парэкамендаваў замяніць прыборы экстранага адключэння электралічыльніка: – У вас праводка алюмініевая, таму лепш паставіць магутнасцю 16 ампер замест 25.


У домаўладаннях з пячным ацяпленнем члены назіральнай камісіі ў першую чаргу звярталі ўвагу на спраўнасць ацяпляльных прыбораў.

У сям’і бялынічан Ш. дзве печы, абкладзеныя пліткай. На адной з іх каля пячных дзверцаў яна абвалілася.
– Гэта трэба адрамантаваць, – звярнуў увагу гаспадароў Ілья Цікуноў. – А таксама рэкамендуем вам устанавіць АПА.
Ён прывёў некалькі канкрэтных прыкладаў, калі гэты невялікі пластмасавы прыбор выратаваў чалавечае жыццё.
Наведалі ў той дзень і дзіцячы дом сямейнага тыпу. На дадзены момант там выхоўваюцца сямёра непаўналетніх, і, адпаведна, бяспека павінна быць на першым месцы. Так і ёсць: усе чатыры апавяшчальнікі ў спраўным стане. З электралічыльнікам і праводкай, па словах Мікалая Лесніка, таксама ўсё ў парадку.

Тэкст і фота Марыі ШУТ.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем