Темы

Дзіцячая бяспека важней за ўсё!

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы папярэджання надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, прапаганды ведаў у галіне бяспекі жыццядзейнасці, прыцягнення моладзі да аказання садзейнічання органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, РК ГА “БРСМ” і РАНС праводзяць сумесную акцыю “Летні патруль”. Днямі яны завіталі ў дзіцячы аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем “Перамога”, які функцыянуе на базе Старасельскага ВПК ДС ПШ.

З 24 чэрвеня туды заехала другая змена ў складзе шасцідзесяці школьнікаў. І, паколькі дзеці знаходзяцца там дваццаць чатыры  гадзіны ў суткі, будынак павінны цалкам адпавядаць патрабаванням пажарнай бяспекі, а работнікі лагера – у любую хвіліну быць гатовымі да ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, незалежна ад яе складанасці, і прыняць неабходныя меры па яе ліквідацыі ў самы кароткі час. А самае галоўнае – не разгубіцца і выратаваць тых, за каго яны 18 дзён нясуць адказнасць.

Як распавёў начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ, на базе лагера створана добраахвотная пажарная дружына, у склад якой уваходзяць дзесяць чалавек.

– Гэта людзі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару павінны першымі забяспечыць выклік пажарных падраздзяленняў, эвакуіраваць усіх, хто знаходзіцца ўнутры будынка, і прыняць меры па першапачатковым тушэнні пажару да прыезду ратавальнікаў, – дадаў Віталь Валянцінавіч.

Каб праверыць гатоўнасць членаў ДПД на практыцы, ратавальнікі правялі з імі вучэбную эвакуацыю з выклікам пажарных падраздзяленняў, адпрацоўкай дзеянняў на выпадак узнікнення пажару.

– Калі палічыць колькасць дзяцей, якія адпачываюць у лагеры, персанал, то гэта каля сотні чалавек. Зразумела, што кіраваць натоўпам у экстранай сітуацыі даволі складана, таму мы і праводзім такія вучэнні, каб члены ДПД не разгубіліся ў масе людзей і змаглі дакладна ведаць свае дзеянні, – адзначыў Віталь Воранаў.

Пасля эвакуацыі інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ ў рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” пагутарыла з рабятамі аб бяспецы ў лесе і на вадзе, прадэманстравала ім навучальны мультфільм “Правілы паводзін на прыродзе”.

– Дзеці хутка і правільна адказвалі на пытанні, была бачна іх тэарэтычная падрыхтоўка, – адзначыла інспектар. – Самае галоўнае, кожны з іх ведае, як выклікаць ратавальнікаў, што сказаць дзяжурнаму РАНС падчас званка, таму ўпэўнена, што яны не разгубяцца і ў надзвычайнай сітуацыі.

Таксама Кацярына Любівая падкрэсліла: практыка паказвае, што ў гульнёвай форме дзеці лепш засвойваюць патрэбную інфармацыю.

Ад інспектара РАНС і в. а. першага сакратара РК ГА “БРСМ” Марыны ШАБУСАВАЙ выхаванцы лагера атрымалі прафілактычныя лістоўкі “Канікулы без дыму і агню”, якія абавязкова прачытаюць у вольны час.

Напрыканцы сустрэчы ратавальнікі далі дзецям магчымасць пабываць у пажарнай машыне, ацаніць яе магутнасці, прымерыць спецыяльнае абмундзіраванне.

 

????????????????????????????????????

 

????????????????????????????????????
????????????????????????????????????

Марыя БАРАНАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем