Темы

…І каб пра бяспеку не забывалі!

У рамках рэспубліканскай акцыі МНСКанікулы без дыму і агняспецыялісты раённага Цэнтра культуры сумесна з інспектарам ГПі УГ РАНС Кацярынай ЛЮБІВАЙ правялі прафілактычную акцыю “Пажарная бяспека”, накіраваную на папярэджанне гібелі дзяцей на пажарах.

Каля раённага Цэнтра культуры разгарнуўся цэлы выставачны куток ратавальнікаў. Там можна было прымерыць спецыяльнае адзенне вогняборцаў, а таксама даведацца, як карыстацца вогнетушыцелем, дзейнічаць у экстраных сітуацыях, выклікаць службу 101…

Дзеці актыўна адказвалі на пытанні па захаванні правілаў пажарнай бяспекі, з задавальненнем гулялі ў тэматычныя інтэлектуальныя гульні, якія прапаноўвала інспектар РАНС.

Актыўны ўдзел у акцыі прыняў дамавы Кузя, які з выдатным веданнем справы праводзіў інструктаж па бяспечнай эксплуатацыі печы.

А дарослым: татам і мамам, бабулям і дзядулям, якія ў гэты дзень сталі ўдзельнікамі акцыі, Кацярына Любівая і Кузя нагадалі пра тое, каб яны рэгулярна праводзілі гутаркі па пажарнай бяспецы са сваімі дзецьмі і ўнукамі.

Таксама ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі тэматычныя памяткі і буклеты.

Тэкст і фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

 

Последние новости

Культура

В Белыничском районе отметили праздник Троицы

31 мая 2026
Читать новость
Новости района

В Вишово прошел праздник ко дню защиты детей

30 мая 2026
Читать новость
РОВД информирует

Как не попасться на уловки мошенников

30 мая 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

В Могилеве в музее состоялась выставка Ларисы Журавович

29 мая 2026
Читать новость
Общество

Какие направления будут развивать в ЕАЭС до 2045 года 

29 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Агентства по госрегистрации и земельному кадастру 1 июня проконсультируют бесплатно

29 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем