Темы

Лепш папярэдзіць

На базе ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”прайшоў семінар па выкананні патрабаванняў правіл пажарнай бяспекі пры ўборцы і перапрацоўцы ўраджаю.

На семінары прысутнічалі першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Міхаіл ДЗЯМІДАЎ, начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ, кіраўнікі, намеснікі і інжынеры па ахове працы сельскагаспадарчых арганізацый раёна.

Віталь Воранаў звярнуў увагу прысутных на неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі падчас уборачнай кампаніі і прывёў прыклады негатыўных наступстваў іх ігнаравання ў мінулыя гады. Старшы інспектар ІНіП РАНС Юрый МАРОЗАЎ больш падрабязна распавёў аб усіх патрабаваннях пажарнай бяспекі:

– зернесушыльныя комплексы, якія працуюць на цвёрдым і вадкім паліве, павінны быць забяспечаны парашковымі вогнетушыцелямі масай 4 кг і 8 кг;

– у месцах уборкі ўраджаю неабходна арганізаваць дзяжурства членаў пажарных дружын, забяспечаных пажарнай аварыйна-выратавальнай ці іншай, прыстасаванай для тушэння пажару, тэхнікай і трактарам з плугамі;

– пры ўборцы ўраджаю неабходна своечасова ачышчаць ад саломы дэталі і вузлы камбайнаў, уборачных машын;

– на тарфяніках сельскагаспадарчага выкарыстання забаронена размяшчэнне заправачных пунктаў, пляцовак для рамонту і стаянкі тэхнікі;

– перамяшчэнне збожжаўборачных камбайнаў неабходна праводзіць групамі ў суправаджэнні пажарнай аварыйна-ратавальнай альбо іншай, прыстасаванай для тушэння пажару, тэхнікі.

Каб не адбылося няшчасных выпадкаў, усім працаўнікам сельскай гаспадаркі трэба памятаць, што выкананне правіл пажарнай бяспекі – абавязак кожнага, ад строгага захоўвання якіх залежыць захаванасць новага ўраджаю.

Ілля ЦІКУНОЎ,

старшы інжынер РАНС.

Последние новости

РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Строительство жилья по-новому

4 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Чтобы лето было безопасным

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько будет стоить школьная форма на 2025-2026 учебный год?

4 июня 2025
Читать новость
Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем