Темы

Навучанне назіральнай камісіі

І зараз надаецца асаблівая ўвага прафілактыцы п’янства, асацыяльнага ладу жыцця, сямейнага недабрабыту, а таксама папярэджанню пажараў і гібелі людзей ад іх. Паўплываць на папярэджанне ўзнікнення надзвычайных сітуацый можа пажарна-прафілактычная работа, якая праводзіцца ў жыллёвым фондзе суб’ектамі прафілактыкі.

У мэтах больш якаснай працы назіральных камісій днямі старшы інспектар ІНіП РАНС Юрый МАРОЗАЎ правёў навучанне членаў назіральнай камісіі Ланькаўскага сельвыканкама.

Ён падрабязна растлумачыў ім асобныя моманты, на якія варта звяртаць увагу пры абследаванні домаўладанняў: як павінны быць падрыхтаваныя печ, коміны, электраабсталяванне і г.д., параіць жыхарам набываць прылады ахоўнага адключэння, сачыць за спраўнасцю электраправодкі і не выкарыстоўваць бытавую тэхніку старэйшую за 30 гадоў. Інспектар распавёў аб асноўных прычынах узнікнення ўзгаранняў, колькасці пажараў, якія адбыліся за 2019 год у Беларусі і на тэрыторыі раёна. Прывёў прыклады пажараў з гібеллю людзей, акцэнтаваў увагу на фактах смерці па прычыне няспраўных электрапрыбораў і злоўжывання спіртнымі напоямі, курэння ў ложку.

Таксама ён нагадаў, аб мерах пажарнай бяспекі, якія неабходна выконваць, каб зберагчы сябе, сваіх блізкіх і свой дом ад пажару. Пры правядзенні гутаркі асаблівую ўвагу ратавальнік надаў бяспецы дзяцей і недапушчальнасці іх пакідання без нагляду.

Членаў назіральнай камісіі інспектар заклікаў пры наведванні домаўладанняў у рамках сваіх службовых абавязкаў заўсёды звяртаць увагу на стан пажарнай бяспекі. У выпадку выяўлення неабходнасці правядзення работ па рамонце пячнога ацяплення, электраправодкі і ўстаноўкі АПА аператыўна інфармаваць як сельвыканкам, так і РАНС. Асноўная задача ўсіх службаў прафілактыкі – не дапусціць гібелі людзей на пажарах, папярэдзіць бяду.

                               Аліна ЦЫГАНІЙ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость
Президент

Торговые сети и поставщиков обязали обеспечивать наличие в магазинах овощей в межсезонье 

12 июня 2025
Читать новость
Новости района

«Белорусский протезно-ортопедический восстановительный центр» проведут прием граждан

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

Игровые программы проходят для детей в белыничской библиотеке

11 июня 2025
Читать новость
Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем