Темы

Прафесіяналізм, адвага, гонар

Герой гэтай публікацыістаршы лейтэнант унутранай службы Аляксандр ЯНКОЎСКІ. Актыўны, мэтанакіраваны, спартыўны, яму заўсёды хацелася не сядзець на месцы, а займацца справай, якая патрабуе развіцця і асабістага ўдасканалення. Менавіта гэта жыццёвая пазіцыя і прывяла яго ў МНС. У свае 24 гады ён з’яўляецца намеснікам начальніка РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

– Што падштурхнула абраць менавіта гэту прафесію?

– Са школьных гадоў займаўся футболам і валейболам, удзельнічаў у розных спаборніцтвах. Яшчэ ў 10-м класе прыняў рашэнне паступаць у Камандна-інжынерны інстытут МНС, таму што заўсёды хацелася дапамагаць і быць карысным людзям. У інстытуце пачаў актыўна займацца пажарным спортам, неаднаразова ўдзельнічаў у рэспубліканскіх спаборніцтвах. Вучыўся добра, займаўся навуковай дзейнасцю, быў неаднаразова ўзнагароджаны граматамі і падзякамі. Пасля першай сесіі мяне прызначылі камандзірам аддзялення.

– Калі пачалася ваша дзейнасць у МНС?

– Я прыйшоў у МНС у 2012 годзе, з гэтага часу і пачалася мая працоўная дзейнасць, звязаная з баявымі выездамі на ліквідацыю пажараў і іншых надзвычайных сітуацый. Пасля завяршэння вучобы быў накіраваны для праходжання службы ў Бялыніцкі РАНС на пасаду інспектара інспекцыі нагляду і прафілактыкі. З першых дзён мне, маладому работніку, было няпроста спраўляцца з ускладзенай на мяне адказнасцю, але сябры-калегі дапамагалі: бралі з сабой на праверкі аб’ектаў, паказвалі і расказвалі, як правільна ажыццяўляць дазнанне па пажарах і загараннях.

– Памятаеце свой першы працоўны дзень?

– Вельмі добра памятаю. На працу прыйшоў у жніўні, у самы разгар уборачнай кампаніі. Прыйшоў і адразу ж прыступіў да правядзення аператыўнай праверкі аб’ектаў уборкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Было, вядома, нялёгка. Вопыту – ніякага. Прабыў там цэлы дзень, стаміўся, але з’явілася вытрымка і імкненне дабівацца пастаўленай мэты.

– Раскажыце, калі ласка, пра выезд на першы пажар у вашай практыцы?

– Гэта здарылася ў кастрычніку, той пажар надоўга ўрэзаўся ў памяць. Адбыўся ён ноччу ў жылым доме ў вёсцы Выйлаў. Навыкаў па правядзенні праверкі па пажары тады яшчэ не было. Калі прыехалі, дом гарэў адкрытым полымем, у гэтым пажары загінуў пенсіянер. Памятаю, як тэлефанаваў калегу, які па тэлефоне распавядаў аб працэсуальных дзеяннях па факце пажару.

– Я ведаю, што вы працавалі і ў Магілёве. Як туды трапілі?

– За год такой практыкі, праявіўшы сябе адказным і дасведчаным спецыялістам, у 2017 годзе мяне перавялі ў родны горад на тую ж пасаду. Працы стала ў разы больш: маніторынгі супрацьпажарнага стану аб’ектаў, дазнанне па пажарах, правядзенне прафілактычнай работы ў жыллёвым фондзе – з гэтым я даволі паспяхова спраўляўся. У 2017 годзе выступаў на рэспубліканскім конкурсе “Лепшы дзяржаўны інспектар па пажарным наглядзе”. За гэта ганаровае званне змагаліся 35 інспектараў. Конкурс уключаў тэставанне і нарматывы па фізічнай падрыхтоўцы. Па выніках гэтых двух этапаў вызначылася дзясятка лепшых інспектараў, у ліку якіх быў і я.

– Але ў выніку вы ўсё роўна вярнуліся на Бялынніччыну?

– Прапрацаваўшы ў Магілёве паўтара года і зарэкамендаваўшы сябе са станоўчага боку, мне прапанавалі вышэйшую пасаду – намесніка начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні ў Бялыніцкім РАНС.

Хоць на новай пасадзе Аляксандр Янкоўскі яшчэ пачатковец, але калегі ўжо адзначаюць яго патрабавальнасць, камунікабельнасць і спагадлівасць. Ён добрасумленна ставіцца да выканання службовых абавязкаў, пастаянна імкнецца павышаць свой узровень прафесійнага майстэрства і ведання нарматыўных дакументаў.

На пытанне аб тым, што для яго азначае служба ў МНС, Аляксандр адказаў так: “Гэта пастаянная гатоўнасць аказаць неабходную дапамогу, і зусім не важныя ні час сутак, ні дзень тыдня. Калі вырашыў сваё жыццё звязаць з гэтай прафесіяй – будзь гатовы адпавядаць статусу ратавальніка і з’яўляйся прыкладам для іншых”.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота з асабістага архіва Аляксандра Янкоўскага.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем