Темы

Прафілактыка дзіцячага траўматызму ў новым фармаце

У сацыяльнай сетцы Instagram пры падтрымцы актывістаў РК ГА “БРСМ” прайшоў прамы эфір з інжынерам РАНС Ільём ЦІКУНОВЫМ.

Трансляцыя мерапрыемства па прафілактыцы дзіцячага траўматызму адбывалася ў рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных”.

Падчас прамога эфіру Ілья Уладзіміравіч распавёў пра асноўныя прычыны дзіцячых траўм, параіў бацькам быць больш уважлівымі ў адносінах да сваіх дзяцей і прывёў статыстыку гібелі малых ад розных прычын. Таксама ён адказаў на пытанні ўдзельнікаў інтэрнэт-трансляцыі.

Самыя цікавыя з іх прывядзём ніжэй.

– Што такое “БМГАВП” і як туды ўступіць?

– “БМГАВП” – гэта Беларуская маладзёжная грамадская арганізацыя ратавальнікаў-пажарных. Уступіць у яе могуць усе жадаючыя маладыя людзі з 16 гадоў (да 16 – з дазволу бацькоў). Пярвічкі гэтай арганізацыі дзейнічаюць у школах раёна і ў Бялынічах. Разам мы праводзім шмат цікавых мерапрыемстваў, конкурсаў, напрыклад, КВЗ “Юныя ратавальнікі жартуюць”, злёт юных ратавальнікаў і інш.

– Што самае складанае ў вашай працы? А што самае цікавае?

– Самае цікавае – гэта прафілактычныя мерапрыемствы, падчас якіх гутарым з людзьмі, тлумачым, наколькі важна выконваць патрабаванні  пажарнай бяспекі, расказваем, як гэта рабіць.

На жаль, ёсць людзі, якія дагэтуль не ведаюць на памяць тэлефоны ратавальнікаў. Здаецца, самыя элементарныя рэчы.

Самае складанае, вядома ж, – выезд на розныя надзвычайныя здарэнні. Бачыць гора людзей, прапускаць яго праз сябе – усё гэта вельмі складана.

– Ці ёсць сярод пажарных жанчыны?

– Жанчыны ёсць, але яны не задзейнічаны ў тушэнні пажараў. Гэта ўсё ж мужчынскі абавязак. Жанчыны працуюць на іншых пасадах, якія не звязаны непасрэдна з ліквідацыяй надзвычайных здарэнняў.

– Як трэба дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі? Прывядзіце прыклады.

– Галоўнае, не панікаваць і адэкватна ацаніць абстаноўку. Найбольш распаўсюджаны ў нас пажары. Калі вы заўважылі загаранне, неабходна прыняць усе меры, каб ліквідаваць пажар на пачатковай стадыі. Ёсць магчымасць – паклічце на дапамогу. Абавязкова патэлефануйце ратавальнікам па нумарах 101 і 112 і паведаміце, што і дзе гарыць, ваша прозвішча і нумар тэлефона.

Напрыклад, вы зайшлі на кухню, а там усё задымлена, не бачна, што гарыць. Трэба шчыльна зачыніць дзверы, каб не дапусціць прытоку паветра, і адразу ж тэлефанаваць пажарным.

– Куды рабятам, якія жадаюць атрымаць прафесію ратавальніка, можна паступіць вучыцца?

– Паступіць можна ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Беларусі. Для гэтага неабходна здаць ЦТ па рускай/беларускай мовах, фізіцы і матэматыцы, прайсці ваенна-ўрачэбную камісію. Падрабязная інфармацыя аб паступленні  ёсць на сайце ўніверсітэта.

Пасля 7 класа рабяты могуць паступіць у Гомельскі абласны ліцэй пры УГА МНС.

Тыя маладыя людзі, якія скончылі навучальную ўстанову тэхнічнага профілю, адслужылі ў арміі і жадаюць уліцца ў дружны калектыў РАНС, могуць прыйсці да нас на службу ў любы час.

   Вікторыя ГРЫБКОВА,

   вучаніца 11 класа СШ № 1 імя М.І. Пашкоўскага.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем