Темы

Праінфармавалі вучняў

Завяршаецца рэспубліканская акцыя “Бяспеку – у кожны дом!”, якая праходзіць па 28 лютага.

Для прыцягнення ўвагі грамадзян да праблем узнікнення пажараў і гібелі ад іх ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы.

У рамках 4-га этапа акцыі “Бяспеку – у кожны дом” інспектар ІНіП РАНС Дзмітрый ШАЎЧОНАК азнаёміў вучняў Вішоўскай СШ з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі і бяспекі жыццядзейнасці, з якімі яны могуць сутыкнуцца на вучобе ці ў побыце. Прывёў у прыклад дадзеныя аператыўнага пажарнага становішча ў раёне, распавёў аб надзвычайных сітуацыях і трагедыях, якія адбыліся ў выніку неасцярожнага абыходжання з агнём або нядбайнага стаўлення да правіл пажарнай бяспекі.

Падчас правядзення мерапрыемства ўсе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у розных тэматычных віктарынах і конкурсах на пажарную тэматыку. З асаблівай цікавасцю рабяты адказвалі на пытанні віктарыны “Дзе логіка?”. Удзельнікам трэба было звязаць зашыфраваныя на слайдах словы з правіламі бяспечных паводзін. Школьнікі падзяліліся на каманды і адказвалі на пытанні, а пасля кожнага правільнага адказу ратавальнікі падрабязна раскрывалі адпаведную тэму. У выніку, перамогу святкавала дружба. Удзельнікі не толькі замацавалі свае веды, але і шмат чаму навучыліся.

                             Аліна ЦЫГАНІЙ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

«Белорусский протезно-ортопедический восстановительный центр» проведут прием граждан

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

Игровые программы проходят для детей в белыничской библиотеке

11 июня 2025
Читать новость
Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Популярные оливки и маслины из Испании запретили продавать в Беларуси

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

В агрогородке Вишов торжественно открылся многофункциональный спортивно-игровой комплекс.

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сельскохозяйственная бригада школьников трудится на полях СПК «Колхоз «Родина»

10 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем