Темы

У раёне праходзіць акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх, а таксама навучання насельніцтва дзеянням па сігнале “Увага ўсім!”, у раёне праходзіць акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”

Яна прымеркавана да Сусветнага дня грамадзянскай абароны і пройдзе па 27 сакавіка ў два этапы:

1 этап – па 13 сакавіка. Супрацоўнікі РАНС наведаюць інтэрнаты, пройдуць прафілактычныя гутаркі, конкурсы і віктарыны з жыхарамі, а ў кінатэатры “Зорка” правядуць тэматычную гульню з паказам відэаролікаў.

2 этап – з 16 па 27 сакавіка. Мерапрыемствы пройдуць на адкрытых пляцоўках, у сельскіх саветах і ва ўстановах культуры.

Сігнал “Увага ўсім!” падаецца працяглым гучаннем электрасірэны. Ён прызначаны для апавяшчэння насельніцтва аб надзвычайных сітуацыях.

Пачуўшы сігнал “Увага ўсім!”, неабходна зайсці ў дом (кватэру) або іншы будынак, шчыльна зачыніць усе дзверы і вокны. Затым уключыць FM-прыёмнік і настроіць яго на любую радыёстанцыю (96.4, 100.9, 103.4 FM і інш.), праслухаць экстранае паведамленне і дзейнічаць паводле ўказанняў.

            Ілья ЦІКУНОЎ,

         інспектар РАНС.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость