Темы

Як правільна ўпрыгожваць ёлку

Хутка ў нашых дамах з’явяцца прыгожа ўбраныя лясныя прыгажуні. Але, галоўнае, каб да гэтых слоў не дадаць пажаранебяспечныя. Эксперты раяць у гэтай справе выконваць некалькі простых правілаў.

Першы крок — выбар лясной прыгажуні. Галоўнае адрозненне бяспечнай ёлкі ад небяспечнай — наяўнасць у прадаўца сертыфіката якасці і ліцэнзіі на рэалізацыю вырабу. Большасць штучных ёлак лёгка загараюцца, а пры гарэнні яшчэ вылучаюць таксічныя рэчывы. Гэта ў большай ступені адносіцца да тых, якія былі выпушчаны ў мінулы час, паколькі сучасныя навагоднія дрэвы вырабляюцца з матэрыялаў, што не гараць або прапітаныя спецыяльнымі негаручымі рэчывамі.

Наступны крок — устаноўка ёлкі. Чым далей яна будзе стаяць ад сцяны і электрапрыбораў, тым лепш. Ідэальны варыянт — паставіць лясную прыгажуню ў цэнтры пакоя і на ўстойлівую апору.

Упрыгожванне ёлкі — працэс творчы, але менавіта тут дапускаецца найбольшая колькасць памылак. Самыя частыя — выкарыстанне няякасных гірлянд, гаручых цацак і свечак. Лепш абысціся без крэатыўных ідэй і ўпрыгожыць ёлку звычайнымі шклянымі шарамі. Выбіраючы цацкі, неабходна адмовіцца ад упрыгожванняў з тканіны і паперы. Яны, вядома, вельмі прыгожыя, але пры гэтым яшчэ і  пажаранебяспечныя.

Калі ўзгарання ўсё ж такі не ўдалося пазбегнуць, то перш за ўсё варта абясточыць гірлянду і выклікаць ратавальнікаў. Тушыць ёлку вадой нельга, лепш выкарыстоўваць пральны парашок або мыльны раствор. Калі патушыць полымя за першыя дзве хвіліны не ўдалося, неабходна пакінуць памяшканне. Пры гарэнні штучнага дрэва вылучаюцца таксічныя рэчывы. Пры ўдыханні іх нават на працягу адной-дзвюх хвілін можна атрымаць вельмі сур’ёзнае атручванне.

Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА,

інспектар СПіУГ РАНС.

Последние новости

Новости района

Белыничский райсовет депутатов провел очередную сессию

26 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел интеллектуальный вектор «Код нации»

25 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Прямую телефонную линию проведёт начальник ОГАИ Белыничского РОВД

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

В рамках Марафона молодежи и студенчества БРСМ провел Молодежный забег

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

В рамках марафона молодёжи и студенчества в Белыничах прошла квест-игра

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Постоянная комиссии по координации работы по содействию занятости населения сообщает об изменении

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем