Темы

Юныя ратавальнікі жартуюць

Па 22 лістапада на Магілёўшчыне праходзілі занальныя этапы турніру КВЗ “Юныя ратавальнікі жартуюць” сярод раённых (гарадскіх) аддзяленняў БМГАВП.

У іх прынялі ўдзел 26 каманд. Школьнікі паказвалі сваё акцёрскае майстэрства і гумарыстычныя таленты ў конкурсах “Фрыстайл”, “Відэанавіны” і “Хіт бяспекі”. Падчас гульні вучні раскрывалі тэмы, якія датычацца вывучэння правілаў паводзін у надзвычайных сітуацыях, прапаганды ведаў па бяспецы жыццядзейнасці, папулярызацыі прафесіі ратавальнікаў-пажарных і дзейнасці БМГАВП.

Па выніках ужо не жартоўнага адбору ў абласны этап турніру прайшлі 7 каманд, сярод якіх і дружына “Новае пакаленне” СШ № 2 райцэнтра.

Абласны фінал турніру КВЗ “Юныя ратавальнікі жартуюць” пройдзе ў Магілёве ў снежні бягучага года.

Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА,

інспектар СПіУГ РАНС.

Последние новости

Новости района

Для субъектов хозяйствования Белыничского района прошёл информационный семинар

1 июня 2026
Читать новость
Общество

Объявлен международный конкурс «Вместе против коррупции»

1 июня 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп для всех знаков зодиака с 1 июня по 7 июня

1 июня 2026
Читать новость
Культура

В Белыничском районе отметили праздник Троицы

31 мая 2026
Читать новость
Новости района

В Вишово прошел праздник ко дню защиты детей

30 мая 2026
Читать новость
РОВД информирует

Как не попасться на уловки мошенников

30 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем