Темы

З клопатам аб састарэлых

У рамках свята ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла і рэспубліканскай акцыі МНС “З клопатам аб бяспецы малой радзімы”, якая сёлета праходзіць у краіне ўпершыню, 12 чэрвеня ў аг. Вішоў будзе праведзена акцыя з мэтай папярэджання гібелі на пажарах людзей пенсійнага ўзросту з удзелам супрацоўнікаў Магілёўскага ГАНС.

Наведвальнікаў святочнага мерапрыемства чакае цікавейшая праграма. Яны змогуць пакатацца на лодцы разам з ратавальнікамі, а таксама адчуць сябе на іх месцы, падняўшыся на каленчатым пад’ёмніку.

Зацікавіць актыўных наведвальнікаў і пераправа: па нацягнутых над зямлёй вяроўках трэба будзе перабрацца з адной кропкі ў другую. У спецыяльна ўстаноўленай палатцы можна будзе прайсці праз задымленне, але не проста так, а ў апараце газадымаахоўнай службы.

Словам, каб адчуць сябе на хвіліну на месцы людзей, якія у любы час гатовыя падняцца па трывозе ратаваць чалавечае жыццё, будуць створаны ўсе ўмовы. А самі ратавальнікі прадэманструюць пажарную аварыйна-ратавальную тэхніку. Акрамя таго, будуць арганізаваны гульнёвыя пляцоўкі “Пошук пацярпелага”, “Пападайка” і інш. А ў фотазоне можна будзе зрабіць фотаздымкі на памяць.

Наведаць мерапрыемства будзе цікава і карысна ў любым узросце, бо ведаць правілы бяспекі ў розных сітуацыях павінны ўсе. Акрамя таго, гэта добрая магчымасць правесці час весела і незвычайна!

Кацярына ЛЮБІВАЯ,
інспектар ГПіУГ РАНС.

Последние новости

Новости района

В Белыничском лесхозе стало больше техники

7 февраля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах подвели итоги работы за 2025 год

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Суд Белыничского района вынес обвинительный приговор могилевчанину

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

За прошедшие сутки в Белыничском районе произошло два пожара

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Знаете ли вы, как обогреваются в экстремальные морозы жильё и учреждения Белыничского района? 

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничские милиционеры удостоены высоких наград

6 февраля 2026
Читать новость