Темы

За парушэнні трэба адказваць

Інспектары нагляду і прафілактыкі РАНС правялі праверку цэнтралізаванай клубнай сістэмы, дырэктарам якой з’яўляецца Святлана  КАНДРАЦЬЕВА.

У ходзе правядзення выбарачнай праверкі выяўлена шмат парушэнняў пажарнай бяспекі.

Планы эвакуацыі не адпавядаюць патрабаванням пастановы МНС ад 20.04.2019 №21. Не вызначаны парадак падрыхтоўкі работнікаў па пытаннях пажарнай бяспекі і праверкі іх ведаў у гэтай сферы, адсутнічае шэраг неабходных нарматыўных дакументаў.

У раённым Цэнтры культуры не арганізавана работа добраахвотнай пажарнай дружыны і пажарна-тэхнічнай камісіі. Не праводзяцца супрацьпажарныя інструктажы з тэхперсаналам. Не забяспечаны спраўны стан унутранага супрацьпажарнага водаправода, не праведзена перазарадка 36 вогнетушыцеляў. Дэкарацыі, бутафорыя, сцэнічнае і выставачнае афармленне, драпіроўкі і шторы выраблены з гаручых матэрыялаў.

У Ланькаўскім СЦК і ВЧ унутраны супрацьпажарны водаправод знаходзіцца ў няспраўным стане, дэкарацыі і драпіроўкі выраблены з гаручых матэрыялаў. Будынак не даўкамплектаваны вогнетушыцелем.

У бытавым памяшканні Цяхцінскага СДК электрычны свяцільнік  не абсталяваны ахоўным плафонам. Памяшканне кацельні не ў поўным аб’ёме ўкамплектавана першаснымі сродкамі пажаратушэння. Комін ацяпляльнага катла не адпавядае патрабаванням ТНПА.

У Кудзінскім СК электрычны свяцільнік перад уваходам у памяшканне кацельні не мае ахоўнага плафона.

У Вішоўскім СЦК і ВЧ няспраўны супрацьпажарны водаправод, дэкарацыі і іншае афармленне выраблены з гаручых матэрыялаў.

Не праведзена перазарадка 2 вогнетушыцеляў у Лебядзянкаўскім СДК.

У сельскім клубе ў Заполлі электрычны свяцільнік, размешчаны на сцэне, не абсталяваны ахоўным плафонам. Не адпавядае патрабаванням комін ацяпляльнай печы ў актавай зале.

У Машчаніцкім сельскім клубе ў ацяпляльнай печы маюцца расколіны.

За парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы.

          Юрый МАРОЗАЎ,

          старшы інспектар ІніП РАНС.

Последние новости

Общество

В МВФ указали, что демографический спад в Польше угрожает росту ВВП

11 февраля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Не менее 14 млн кв.м жилья планируется капитально отремонтировать в Беларуси до 2030 года

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

Госэнергогазнадзор продолжит работу по цифровизации процедур и профилактике травматизма

11 февраля 2026
Читать новость
Президент

Лукашенко поступило приглашение на первую встречу лидеров Совета мира

11 февраля 2026
Читать новость
Общество

Смольская стала четвертой в спринте на сочинском этапе Кубка Содружества

11 февраля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Окаменелости ранее неизвестного вида динозавров с шипами возрастом 125 млн лет нашли палеонтологи в Китае 

11 февраля 2026
Читать новость