Темы

Зберагчы кожнае маленькае жыццё

Дзяцінства – самая яркая і бесклапотная пара. Але як у побыце, так і на вуліцы, разам з цікавымі адкрыццямі дзяцей чакаюць шматлікія небяспекі. З мэтай папярэджання надзвычайных сітуацый з  удзелам дзяцей з   11 мая па 1 чэрвеня ў Магілёўскай вобласці пройдзе рэспубліканская акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і і Дня абароны дзяцей.

Акцыя ўключае ў сябе 4 этапы. Першы з іх праходзіць па 15 мая і прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. Ратавальнікі падрыхтавалі для ўсіх жадаючых у ФАКу “Друць” 11 мая інтэрактыўную пляцоўку з конкурсамі, віктарынамі, гульнямі з уручэннем прызоў.

У другім этапе (16 – 24 мая) асноўны акцэнт будзе зроблены на працу з бацькамі. Ратавальнікі з прафілактычнай місіяй накіруюцца ў ЦРБ, а таксама прымуць удзел у бацькоўскіх сходах дашкольных і агульнаадукацыйных устаноў.

 З 27 па 30 мая акцыя пройдзе ў мнагадзетных сем’ях і дзіцячым доме сямейнага тыпу. Запланавана таксама правядзенне сямейнага спартыўнага свята “Мама, тата, мы – у бяспецы моцныя!”

Чацвёрты этап, з 31 мая па 1 чэрвеня, прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей. На адкрытых пляцоўках       удзельнікаў чакае насычаная і відовішчная праграма: канцэрты, забаўляльныя конкурсы, віктарыны па АБЖ, тэматычныя гульні з гледачамі, прафілактычныя гутаркі, дэманстрацыя аварыйна-выратавальнай тэхнікі і абсталявання, распаўсюджванне сувенірнай і навучальнай наглядна-выяўленчай прадукцыі.

Няхай светлая пара дзяцінства будзе бяспечнай!

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

         інспектар ГПіУГ РАНС.

Последние новости

Общество

15 мая в Беларуси будет отмечаться Международный День семьи

13 мая 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси посеяно 85 процентов всех яровых культур

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Прямая телефонная линия

13 мая 2026
Читать новость
Новости области

Тематическую горячую линию проведёт Могилевский облисполком

13 мая 2026
Читать новость
Общество

Мнение: Польша тонет в долгах и скандалах

13 мая 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский РОЧС информирует: как провести купальный сезон без происшествий

13 мая 2026
Читать новость