Темы

Праверылі транспартны комплекс вобласці

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай транспартнага комплексу вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца.

Калегіяй адзначана, што асноўнымі праблемнымі пытаннямі ў гэтай сферы з’яўляюцца: недастатковае фінансаванне абнаўлення аўтамабільнага парку, гарадскога электрычнага транспарту, будаўніцтва новых і мадэрнізацыя  тралейбусных ліній, нізкі ўзровень акупнасці пасажырскіх перавозак (у 2017-2019 гг. на гарадскіх перавозках яна не перавысіла 68%, прыгарадных – 50%).

У дзейнасці транспартных арганізацый выяўлены шэраг негатыўных тэндэнцый: зніжэнне выручкі ад рэалізацыі транспартных паслуг, рост выдаткаў, вялікая колькасць нерэнтабельных і нізкарэнтабельных арганізацый, неналежны стан разлікаў, недастатковыя тэмпы абнаўлення асноўных фондаў, зніжэнне колькасці работнікаў, нізкі ўзровень іх заработнай платы.

Па выніках калегіі дзяржаўным органам унесена шэраг прапаноў па паляпшэнні становішча спраў у транспартным комплексе вобласці. Іх рэалізацыя ўзята на кантроль.

   Юрый ФРАЛОЎ,

   першы намеснік старшыні Камітэта

   дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Уникальная площадка для обмена опытом. Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и “Золотой Литеры”

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Зачем Польша и Прибалтика увеличивает военные расходы?

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Навечно в сердцах. Участники медиафорума в Гомеле возложили цветы к памятному знаку жертвам геноцида

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем