Темы

Выявілі недахопы

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай прамысловага комплексу Магілёўшчыны, дзе належным чынам не забяспечваецца эфектыўнае функцыянаванне.

Асноўнымі праблемнымі пытаннямі прамысловай галіны вобласці з’яўляюцца: зніжэнне аб’ёмаў выпуску прадукцыі, выручкі ад рэалізацыі, недастатковая загрузка вытворчых магутнасцей, рост складскіх запасаў і выдаткаў на вытворчасць прадукцыі, стратная праца асобных арганізацый, наяўнасць значных сум пратэрмінаваных плацяжоў, неналежная рэалізацыя інвестпраектаў, недастатковы ўзровень інавацыйнага развіцця, скарачэнне колькасці работнікаў, вымушаная няпоўная занятасць, нізкі ўзровень заработнай платы, неэфектыўнае расходаванне грашовых сродкаў, невыкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, наяўнасць прыкмет “шэрай” эканомікі ў дзейнасці малых прамысловых арганізацый.

Істотны ўплыў на становішча спраў аказалі значнае адставанне ўзроўню вытворчасці многіх беларускіх прадпрыемстваў ад сусветных лідараў; пралікі ў прыняцці кіраўнічых рашэнняў, у тым ліку пры правядзенні мадэрнізацыі дзеючых і стварэнні новых вытворчасцей; няздольнасць прадпрыемстваў аператыўна рэагаваць на зменлівыя ўмовы гаспадарання; недахоп уласных сродкаў для развіцця, укаранення сучасных тэхналогій; неналежнае прасоўванне сваёй прадукцыі на існуючых і новых рынках; недахоп высокакваліфікаваных кадраў.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Последние новости

РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Строительство жилья по-новому

4 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Чтобы лето было безопасным

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько будет стоить школьная форма на 2025-2026 учебный год?

4 июня 2025
Читать новость
Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем