Темы

Мастак з правінцыйнай прапіскай

Мастак з правінцыйнай прапіскай

Пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з нагоды чарговага Дня беларускага пісьменства, які прайшоў у Бялынічах 6 верасня 2020 года,  у выдавецтве «Беларусь»выйшаў мастацкі альбом «Ларыса Журавовіч».

Часцей выданні падобнага кшталту з’яўляюцца цяжкімі фаліянтамі. І не толькі з пункту гледжання фізічнай вагі, але – і цяжкімі па сваёй насычанасці…  Альбом «Ларыса Журавовіч» якраз невялікі памерам, ды ўсё ж ён бачыцца вызначальнай, характэрнай падзеяй. Падстаў на тое некалькі. Па-першае, выданне прысвечана творчасці таленавітага жывапісца з «правінцыйнай прапіскай»: Ларыса Журавовіч, якая нарадзілася ў 1965 годзе ў Бялынічах, у сваім родным паселішчы і па сёння жыве і працуе. Ужо – на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Па-другое, альбом ні ў якім разе не з’яўляецца справаздачай «за ўсё творчае жыццё» таленавітага жывапісца і графіка.

На старонках мастацкага выдання рэпрадукцыі прац Ларысы Журавовіч выступаюць як адлюстраванне канкрэтнай скіраванасці яе творчасці. Сама мастачка адносна гэтага заўважае наступнае ва ўступным артыкуле да альбома: «Перада мной заўсёды была задача: захаваць у работах свет беларускай вёскі такім, якім я ведаю яго з дзяцінства, якім люблю – прыгожым і гарманічным, дзіўным і непаўторным, з надзвычай сціплымі, сумленнымі і мудрымі людзьмі». І гэтая задача, як падаецца мне асабіста, аказалася пад сілу аўтару мноства работ, сабраных цяпер разам.

«Нацюрморт з малаком», якім пачынаецца ў кнізе дыялог з аматарамі выяўленчага мастацтва, «Блакітнае рэшата», «Партрэт мамы ў сінім», «Нацюрморт з агуркамі», «Нацюрморт са слівамі» – усе гэтыя працы задаюць настрой, выбудоўваюць мост паміж аўтарам і гледачом. Гэты раздзел рэпрадукцый завяршае лаканічны, але вельмі выразны ў ацэнках артыкул мастацтвазнаўцы Наталлі Шаранговіч «Нацюрморт – паэзія ў надзённым».

Важкім этапам у сучаснай творчасці Ларысы Журавовіч з’яўляюцца працы, прысвечаныя Бялыніцкаму краю, яго ваколіцам. Гэта менавіта іх мае на ўвазе мастацтвазнаўца Святлана Строгіна, якая ў альбоме выступае з артыкулам «Захаванне для будучыні». Чытаем адну з яе высноў: «… карціны набылі гістарычны сэнс і значнасць. Яны сведчаць пра знакавасць жыцця беларускай вёскі. У работах Журавовіч адчуваецца павеў рэтраспектывізму, сыход у свет «старых дзядоў». Працы мастачкі задаюцца нам адначасова і жывымі, і музейнымі, быццам закансерваванымі для будучыні». І далей: «У пейзажных творах Ларыса Журавовіч імкнецца перадаць сваё адчуванне прыроды, стану і працэсаў, што адбываюцца ў ёй, як высокую паэзію, што яднае яе з Сусветам».

Альбом таленавітага творцы з Бялыніч (пра такіх звычайна гавораць: «геній месца») Ларысы Журавовіч падказвае і выдаўцам, і, канешне ж, мастацтвазнаўцам пра тое, што наспела выключная патрэба паказаць многіх мастакоў, якія апантана, настойліва ствараюць партрэт сучаснасці ў іншых прасторах па-за межамі сталіцы. Не заўважым іх здабыткі, – канешне ж, шмат што страцім.

Алесь КАРЛЮКЕВІЧ,

пісьменнік.

Фота Дзмітрыя ЦІХАНАВА. 

        

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем