Темы

Пераможцай дзіцячага «Еўрабачання-2020» стала Валянціна Транель з Францыі

11-гадовая выканаўца выступіла пад 12-м нумарам, выканаўшы песню «J’imagine» («Я прадстаўлю сабе»), і набрала пераможныя 200 балаў па выніках галасавання журы і гледачоў.

Беларусь на конкурсе прадставіла 12-гадовая магіляўчанка Арына Пехцерава з песняй «Прышэльцы». У беларускі – 130 балаў і пятае месца.

На гэты раз упершыню ў гісторыі конкурс прайшоў у дыстанцыйным фармаце. У фінальным шоу выступілі ўдзельнікі з 12 краін: Беларусі, Германіі, Грузіі, Іспаніі, Казахстана, Мальты, Нідэрландаў, Польшчы, Расіі, Сербіі, Украіны і Францыі. Прамую трансляцыю вялі тэлеканалы «Беларусь 1» і «Беларусь 24».

Слоган дзіцячага «Еўрабачання-2020» – «Рухай свет!» (Move the world!).

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.        

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем