Темы

Стартуе Міжнародны этап продажу білетаў на ” Славянскі базар”

Сёння пачынаецца рэалізацыя квіткоў на мерапрыемствы XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” на сайтах білетных аператараў.

Першыя білеты на ўсе праекты ў Летнім амфітэатры з’явіліся ў продажы 26 сакавіка ў касах Віцебска. Рэалізацыя квіткоў на сайтах kvitki.by і ticketpro.by, а таксама bilesuserviss.lv (Латвія), bilietai.lt (Літва), piletilevi.ee (Эстонія) стартуе сёння.

Акрамя таго, у касах ёсць і падарункавыя сертыфікаты на набыццё білетаў на мерапрыемствы юбілейнага фестывалю мастацтваў. Яны будуць дзейнічаюць з 26 сакавіка па 19 ліпеня.

“Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 14 па 19 ліпеня. Урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю адбудзецца 15 ліпеня. У фестывальныя дні таксама пройдуць традыцыйныя конкурсы-дарослы і дзіцячы.

Сюрпрызам для гледачоў стане першы канцэрт у Летнім амфітэатры-сімфанічная рок-феерыя ” Уверцюра да фестывалю. Агонь і лёд”. На галоўнай сцэне музычнага форуму ўсталююць лядовую пляцоўку 10 на 15 метраў на ёй пераможца і прызёр сусветных спартыўных першынстваў па фігурным катанні – Дзяржаўны балет на лёдзе Санкт – Пецярбурга – пакажа публіцы шоу. Усё дзейства будзе суправаджаць Concord Orchestra пад кіраваннем італьянскага дырыжора Фабіа Пірала. Сёлета пацешаць прыхільнікаў фестывалю звыклыя праекты – Дзень Саюзнай дзяржавы, начныя канцэрты “Залаты хіт” і “Рытмы лета”, канцэрт “Шансон ТБ – усе зоркі”. У асаблівай атмасферы арганізатары разлічваюць правесці гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі. Закрыццё “Славянскага базару” адбудзецца 18 ліпеня.

Таксама гасцей чакаюць спектаклі “Лялечнага квартала”, “Тэатральныя сустрэчы”, пройдзе фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах”. Асноўная колькасць мерапрыемстваў творчага форуму запланавана правесці ў закрытых залах, але, зыходзячы з эпідабстаноўкі і патрабаванняў Міністэрства аховы здароўя, любы праект арганізатары гатовы перафарматаваць у вулічны фармат.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем