Темы

Сёння адбудзецца адкрыццё фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”

Сёння адбудзецца адкрыццё фестывалю “Славянскі базар у Віцебску”

Сёння галоўным мерапрыемствам святочнага Віцебска стане ўрачыстае адкрыццё XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”.

На юбілейным форуме мастацтваў выступяць зоркі беларускай і расійскай эстрады, а таксама знакамітыя артысты краін замежжа. На сцэне Летняга амфітэатра, Цэнтральнай творчай пляцоўцы фестывалю, выканаюць любімыя і несмяротныя хіты карыфеі і гонар Беларусі – ансамбль “Песняры”, Анатоль Ярмоленка і ансамбль “Сябры”. Сваімі галасамі пацешаць гледачоў Ірына Дарафеева, Алёна Ланская, Аляксандр Саладуха, Ангеліна Ламака і іншыя айчынныя артысты. Звязаныя шматгадовым сяброўствам з фестывалем і Віцебскай сцэнай, зноў прадставяць свае песні Тамара Гвердцытэлі, Ларыса Доліна, Мікалай Баскаў, Алена Ваенга, Аніта Цой, Стас П’еха і яшчэ шматлікія дзеячы расійскай эстрады. Таксама гледачоў чакаюць яркія выступленні акрабатаў Вялікага Маскоўскага дзяржаўнага цырка. Прыхільнікі Дымаша Кудайбергена, Таісіі Павалій, Філіпа Жмахера і многіх іншых замежных гасцей і сяброў форуму змогуць атрымаць асалоду ад галасоў сваіх куміраў.

У гэты ж дзень фестывальны Віцебск запрашае гасцей і жыхароў горада на выставы, вулічныя перформансы, у “Горад майстроў”, на гасцінныя падворкі раёнаў Віцебскай вобласці і іншых абласцей Беларусі. У абласным краязнаўчым музеі, у ратушы, адбудзецца прэзентацыя выставы “Амто, Каракія!”, што азначае “добры дзень, карак”. На ёй будуць экспанавацца прадметы мастацтва і этнаграфіі карэнных малалікіх народаў, якія пражываюць на паўночнай ўскраіне Расіі – тэрыторыі Камчацкага краю: карякаў, чукчаў, ітэльменаў, эвенаў і інш. У Беларускім тэатры “Лялька” пакажуць забаўныя і павучальныя спектаклі для юных гледачоў.

Фэст вулічнага мастацтва “На сямі вятрах” сёмы раз збярэ на імправізаваных пляцоўках горада творчых людзей і калектывы з розных краін. Гульнявыя праграмы, у тым ліку з вясёлым клоўнам, выступленні кавер-бэндаў, урокі-флэшмобы запальнай сальсы прама пад адкрытым небам, аўтарскія песні, светлавое і шоў бразільскіх барабанаў-вось няпоўны спіс таго, што прынясе фестывальны вецер у горад на Заходняй Дзвіне. Нязменна не пакіне абыякавым нікога з мінакоў тэатр жывых скульптур, з якімі можна зрабіць арыгінальныя сэлфі на памяць аб “Славянскім базары”. Хадулісты з Віцебскага Моладзевага тэатра “Кола” прадставяць новыя вобразы і падымуць градус настрою да максімуму. А адкрыццё фэста адбудзецца на наступны дзень, 16 ліпеня, на плошчы ля помніка Пушкіну.

Падрыхтавана па матэрыялаў сайта БелТА.

Последние новости

Новости района

В Белыничах прошел интеллектуальный вектор «Код нации»

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

В рамках Марафона молодежи и студенчества БРСМ провел Молодежный забег

25 июня 2025
Читать новость
Общество

Постоянная комиссии по координации работы по содействию занятости населения сообщает об изменении

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

Патриотическая акция «Беларусь помнит. Помним каждого» прошла в Лунном парке Белыничей

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сладкое лето с клубникой от фермеров Кракасевичей в деревне Ермоловичи

25 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Июль удивит белорусов длинными выходными

24 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем