Темы

У раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі прайшло мерапрыемства “Элементы мастацтва”

Сёлета ўпершыню наш горад далучыўся да акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня музеяў, які штогод адзначаецца 18 мая. У раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі прайшло мерапрыемства “Элементы мастацтва”.

Галоўная мэта акцыі “Ноч музеяў” – папулярызацыя мастацтва і культуры, прыцягненне шырокай аўдыторыі і павышэнне ў яе цікавасці да музейных устаноў. Бо ў мітусні падзей мы не часта знаходзім час, каб проста зайсці ў музей і, нікуды не спяшаючыся, паглядзець новую выставу альбо экспазіцыю.

Дзякуючы мерапрыемству, якое прайшло ў музеі на мінулым тыдні, у бялынічан была магчымасць далучыцца да высокага мастацтва. Там іх чакаў не проста паказ музейных экспазіцый і калекцый, але і культурная, забаўляльная праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі музея, раённай бібліятэкі і дзіцячай школы мастацтваў.

Завіталі на мерапрыемства і ганаровыя госці – намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іна ІГНАТОВІЧ. У творчай майстэрні “Гасцявая анкета”, дзе можна было пакінуць пажаданні для музея, Ірына Фурсава напісала: “Няхай дзверы гэтай установы заўсёды будуць адчынены, а залы – поўныя наведвальнікаў”. Таго ж яна пажадала і падчас прывітальнага слова.

Каштоўны падарунак ад ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Алега ПЛІНДОВА –  рэпрадукцыю карціны “Касцёл кармелітаў у  Бялынічах, XVII ст. ” перадала музею Іна Ігнатовіч.

У першай выставачнай зале музея госці мерапрыемства атрымалі асалоду ад гучання жывой музыкі ў выкананні педагогаў ДШМ. Таксама іх чакала бясплатная латарэя, розыгрыш якой на працягу вечара прайшоў два разы.

Для аматараў жывапісу ў зале мастацкіх работ Ларысы ЖУРАВОВІЧ выкладчык ДШМ Галіна КОРШУНАВА правяла майстар-клас  па жывапісе “Фарбы прыроды”. У гэты ж час у суседняй зале праходзіў майстар-клас супрацоўніка музея Алы КУНІЧНІКАВАЙ па вырабе абярэгаў “Берагіня”. Малюнкі і абярэжкі, якія госці зрабілі ўласнымі рукамі, яны змаглі забраць з сабой на памяць.

Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у квэсце “Вехі вайны ў жывапісных палотнах”, арганізаваным работнікамі музея і раённай бібліятэкі.

Па словах дырэктара музея Таццяны ЦІКУНОВАЙ, больш за сотню бялынічан і гасцей горада наведалі ў той вечар музей і паўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах акцыі.

– Для першага раза мерапрыемства атрымалася сапраўды масавым, – адзначыла яна. – Праграма была разлічана на тое, каб  надаць увагу абсалютна кожнаму госцю. І, можна сказаць, што ў нас гэта атрымалася.

Марыя ШУТ.

Фота Ірыны БЕЛЯЎЦЭВАЙ.

Последние новости

Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Узнали какая погода будет в Белыничах на этих выходных

17 июля 2026
Читать новость
Культура

Чем удивит Славянский Базар сегодня. Узнали – рассказываем

17 июля 2026
Читать новость