Темы

XIX міжнародны фестываль «Залатая пчолка» ў Клімавічах

XIX міжнародны фестываль «Залатая пчолка» ў Клімавічах

Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» ў Клімавічах збярэ больш за 400 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Узбекістана, Кыргызстана, Малдовы, Сербіі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага аблвыканкама.

Фестываль будзе праходзіць з 28 па 30 мая. Так, у першы дзень пройдзе конкурсная праграма ўдзельнікаў фестывалю ў трох жанрах: «Вакальнае мастацтва», «Харэаграфічнае мастацтва», «Выяўленчае мастацтва». Адбудзецца вечар знаёмстваў арганізатараў і гасцей фестывалю «Адзіная фестывальная сям’я». Увечары гэтага ж дня плануецца святочнае адкрыццё Міжнароднага фестывалю «Залаты баль».

29 мая падвядуць вынікі конкурсных праслухоўванняў і праглядаў, адбудуцца гала-канцэрт і ўзнагароджанне лаўрэатаў конкурсу, якія пройдуць пад эгідай Года народнага адзінства. 30 мая для жыхароў і гасцей горада арганізуюць фестывальную праграму «Клімавічы запрашаюць» з правядзеннем конкурснай праграмы «Міс Залатая пчолка», моладзевай спартыўна-забаўляльнай праграмы «Тата, мама я — адзіная дружная сям’я» і інш.

«У склад міжнароднага журы ўвойдуць вядучыя дзеячы культуры: Алег Елісеенкаў, Святлана Стацэнка, Валянціна Гладкая, Раман Кавалёў, Жаклін Сархашан», — адзначылі арганізатары.

Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (9-12 гадоў), сярэдняя (13-15 гадоў), старэйшая (16-18 гадоў).

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт, упраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама і Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilev-region.gov.by.

Последние новости

Новости района

Вечер встреч выпускников

7 февраля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском лесхозе стало больше техники

7 февраля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах подвели итоги работы за 2025 год

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Суд Белыничского района вынес обвинительный приговор могилевчанину

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

За прошедшие сутки в Белыничском районе произошло два пожара

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Знаете ли вы, как обогреваются в экстремальные морозы жильё и учреждения Белыничского района? 

6 февраля 2026
Читать новость