Темы

23.34. Што змянілася?

У новым КаАП павышаны штрафы і тэрмін адміністрацыйнага арышту за несанкцыянаваныя акцыі.

Істотныя змены ўнесены ў вядомы арт. 23.34 (зараз гэта арт. 24.23 КаАП). Цяпер адказнасць за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах стала больш жорсткай.

Максімальны памер штрафу па гэтым артыкуле павялічаны з 30 да
100 бв (з 870 да 2900 рублёў). Пры прыцягненні па гэтым артыкуле паўторна штрафуюць на суму да 200 бв, ці 5800 рублёў.

Максімальны тэрмін адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, маецца на ўвазе адно правапарушэнне, па-ранейшаму складае 15 сутак. А вось за паўторны на працягу года ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве пагражае ад 15 да 30 сутак. Пры гэтым 30 сутак — максімальна магчымы тэрмін адміністрацыйнага арышту, нават калі зроблена адразу некалькі правапарушэнняў (раней было 25 сутак). Яшчэ адно змяненне: раней пры ўдзеле ў незаконным масавым мерапрыемстве можна было атрымаць папярэ джанне, зараз такая мера адміністрацыйнага спагнання з КаАП выключана. Пры гэтым уведзены новы від адміністрацыйнага спагнання – грамадскія работы.

З улікам змяненняў цяпер змогуць караць і за «незаконнае выкарыстанне і выраб сцягоў і сімвалаў» (арт. 24.26). За гэта прадугледжаны штрафы ад 5 да 20 бв (ад 145 да 580 рублёў) на фізічную асобу, ІП – ад 10 да 40 бв, юрыдычную асобу – ад 20 да 60 бв.

У абноўленым КаАП значна ўзмоцнена адказнасць за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў.

Напрыклад, за адмову праехаць у РАУС для дачы тлумачэнняў альбо высвятлення асобы максімальны штраф павялічылі з 50 да 100 бв (з 1450 да 2900 рублёў). Максімальны тэрмін адміністрацыйнага арышту застаўся ранейшым – да 15 сутак. Пры гэтым за такое парушэнне ўвялі пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ.

Бацькоў будуць штрафаваць за ўдзел дзяцей у несанкцыянаваных мерапрыемствах. За такое парушэнне прадугледжаны штраф ад 5 да 30 бв (ад 145 да 870 рублёў).

За знявагу службовай асобы можна атрымаць штраф да 5800 рублёў.

Абноўлены КаАП прадугледжвае за знявагу штраф да 30 бв (да 870 рублёў). За знявагу ў публічным выступленні, СМІ, інтэрнэце можна атрымаць штраф ад 10 да 200 бв (ад 290 да 5800 рублёў), або грамадскія працы, або адміністрацыйны арышт. Для юрыдычнай асобы прадугледжаны за гэта штраф ад 30 да 200 бв (ад 870 да 5800 рублёў). Пры гэтым за знявагу службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў можна атрымаць штраф ад 20 да 30 бв (ад 580 да 870 рублёў). А калі гэта зроблена ў публічным выступленні, СМІ, інтэрнэце, парушальніку пагражае штраф ад 10 да 200 бв, грамадскія работы або адміністрацыйны арышт, а для юрасобы — штраф ад 30 да 200 бв.

Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ,

начальнік РАУС.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем