Темы

Галоўная каштоўнасць – бяспека дзяцей

Па 1 кастрычнiка бягучага года на тэрыторыі Беларусі праходзіць рэспубліканская міжведамасная акцыя «Клопат».

У перыяд летніх канікул для дзяцей і падлеткаў у школах раёна плануецца дзейнасць дзённых аздараўленчых лагераў, дзіцячых спартыўных пляцовак і праца аб’яднанняў па інтарэсах.

У рамках правядзення міжведамаснай акцыі «Клопат» органамі мясцовай улады, іншымі зацікаўленымі ведамствамі запланаваны мерапрыемствы па ўключэнню «цяжкіх» падлеткаў у працу будаўнічых маладзёжных атрадаў, рамонтных брыгад, валанцёрскіх атрадаў.

Паводле ч 1 арт. 10.3 КаАП Беларусі невыкананне бацькамі абавязкаў па выхаванні дзяцей цягне накладанне штрафу да 10 бв. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу года, цягне накладанне штрафу ад 2 да 5 бв.

Нагадваем жыхарам горада і раёна аб выкананні правіл паводзін на вадаёмах. Не дапускаецца знаходжанне непаўналетніх ва ўзросце да 14 гадоў паблізу вадаёмаў без суправаджэння бацькоў. Таксама ІСН РАУС звяртае асаблівую ўвагу на прыняцце належных мер па захаванасці асабістай маёмасці і каштоўных рэчаў, якія знаходзяцца ў карыстанні ў непаўналетніх дзяцей. Не пакідайце на вуліцы, у пад’ездах дамоў без нагляду веласіпеды, выкарыстоўвайце замкі для іх. Звяртайце ўвагу сваіх дзяцей на захаванасць мабільных тэлефонаў, якімі яны карыстаюцца.

Святлана ПАТАПЕНКА,
спецыяліст ІСН РАУС.

Последние новости

Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Экологический юниорский конкурс «Квітней, мой лес» проходит в Могилёвской области

11 июля 2025
Читать новость
Новости области

Стоимость школьных учебников в 2025/26 учебном году: сколько придется отдать за пособия?

11 июля 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем