Темы

Не ўкраў… І дзень дарма прайшоў…

З вецярком… Бялынічанка патэлефанавала ў РАУС і паскардзілася на невядомага, які разбіў задняе шкло ў яе аўтамабілі, прыпаркаваным каля дома. Праверку праводзіць РАСК.

Крадуць і крадуць. З пачатку мая ў РАУС паступіла некалькі заяў аб крадзяжах маёмасці. З гаража жыхара Бялыніч даўгарукія вынеслі бензагенератар, кампрэсар і розныя інструменты. У другога бялынічаніна невядомыя скралі вулей, а з магазіна ў аг. Галоўчын пакупнік спрабаваў цішком вынесці лімон.

Не трэба лаяцца! Пакупніцы магазіна “Прыдарожны” ў чымсьці не спадабалася гандлёвае абслугоўванне і яна распачала з прадаўцом скандал. Праваахоўнікі супакоілі жанчыну адміністрацыйным пратаколам.

Прыйшоў і павініўся. Жыхар Эсьмонаў прыйшоў у РАУС і павініўся ў двух крадзяжах, якія зрабіў на лецішчах у вёсцы Вушлава. З адной дачы ён скраў слясарны інструмент і два награвальнікі вады, а з другой – шампунь і нож. Праверку праводзіць АКВ.

Збіў сына. 10 мая ў ЦРБ на прыём да ўрача-хірурга звярнуўся малады чалавек са слядамі пабояў і пераломам прадплечча. Праваахоўнікам патлумачыў, што яго пабіў бацька. Праводзіцца праверка.

Падманула. Жанчына патэлефанавала ў РАУС і паскардзілася на знаёмую, якая аформіла крэдыт на яе прозвішча праз інтэрнэт-сэрвіс без яе згоды. Праверку праводзіць АКВ.

Вінаваты… каровы! Жыхар Цяхціна паскардзіўся праваахоўнікам на тое, што каровы, якія належаць  ААТ “Новая Друць”, пашкодзілі люстэркі ў яго аўтамабілі.

П’яныя на працы. Два факты знаходжання нецвярозых вартаўнікоў на рабочых месцах былі выяўлены праваахоўнікамі. Адзін з парушальнікаў пільнаваў жывёлу на МТК у Свяцілавічах ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, другі – на МТК “Ключыкі” ААТ “Новая Друць”.

Ганна КАВАЛЁВА.

 

Последние новости

Новости района

В Дручанах прошел праздник деревни

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

Легенда отечественного футбола Виталий Кутузов посетил Белыничи

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость