Темы

Не станьце ахвярай

З надыходам лета, як правіла, павялічваецца колькасць людзей, якія жадаюць падзарабіць за межамі нашай краіны. Але, прымаючы такое рашэнне, варта ведаць будучае месца працы, каб не стаць ахвярай злачынцаў, што хутчэй за ўсё і адбываецца ў падобных выпадках.

Існуе некалькі прыкмет, якія ўказваюць на тое, што вас хочуць падмануць:

– вам абяцаюць прыстойныя заробкі за некваліфікаваную працу;

– адсутнічае працэдура і не абумоўлены ўсе ўмовы заключэння кантракта (зарплата, умовы працы, тэрмін, адказнасць бакоў);

– прапануецца праязны “квіток у адзін канец”;

– фірма, з якой вы збіраецеся супрацоўнічаць, размяшчаецца ў падвале ці на здымнай кватэры;

– каардынаты і кантактныя тэлефоны арганізацыі адсутнічаюць у афіцыйных крыніцах інфармацыі альбо яе няма ў спісе суб’ектаў гаспадарання, якія маюць ліцэнзію на адпаведны від дзейнасці;

– вас запэўніваюць, што група ўжо сфарміравана, і засталося толькі адно месца, таму рашэнне трэба прыняць у найкарацейшыя тэрміны і г. д.

Што рабіць, калі адчулі недавер да будучага працадаўцы?

– Праверце наяўнасць ліцэнзіі на адпаведны від дзейнасці, уважліва вывучыце дакументы;

– азнаёмцеся з усімі ўмовамі заключэння працоўнага дагавора;

– у абавязковым парадку звярніцеся за кансультацыямі ў тэрытарыяльнае падраздзяленне Департамента па грамадзянстве і міграцыі (па месцы жыхарства) па ўсім спектры абавязковых умоў, якія гарантуюць бяспеку выезду для працы за мяжу, уключаючы легальнасць дзейнасці выбранай вамі фірмы;

– не верце станоўчым водгукам “відавочцаў” аб фірме, у якую збіраецеся накіроўвацца, бо гэтыя людзі могуць быць матэрыяльна зацікаўлены ў вашай дэзынфармацыі.

Куды звярнуцца па дапамогу?

У МУС існуе спецыялізаванае падраздзяленне – упраўленне па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. У кожным РАУС ёсць супрацоўнікі, якія ажыццяўляюць барацьбу са злачынствамі гэтага кірунку.

У выпадку, калі вы, вашы родныя, блізкія ці знаёмыя сталі ахвярай гандлю людзьмі, звяртайцеся па дапамогу:

– вышліце пісьмо на электронны адрас: guniptl_km_mvd@mail.ru;

– патэлефануйце на гарачую лінію па бяспечным выездзе за мяжу Департамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі: 8 (017) 218 52 64;

– звярніцеся ў абласную арганізацыю ГіМ па адрасе:  г. Магілёў, вул. Першамайская, 52, па тэлефоне (факс) 8 (0222) 32 70 35 або па электронным адрасе: mogilev.volonter@gmail.com.

         Ігар БАРАНЧУК,

         старшы оперупаўнаважаны

            ГНіПГЛ РАУС.

Последние новости

Новости района

В Дручанах прошел праздник деревни

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

Легенда отечественного футбола Виталий Кутузов посетил Белыничи

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость