Темы

Не з’явіўся і грошы прапіў…

Неаднаразова судзімы бялынічанін І. у кастрычніку 2018 года быў асуджаны па ч.1 арт.174 КК РБ да 6 месяцаў з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Але гэтага яму было мала.

Прыбыць на месца адбыцця пакарання ў Крычаў ён быў павінен не пазней 11 студзеня 2019 года, аб чым І. паведамілі ў РАУС. Мужчына пазычыў 208 рублёў у свайго знаёмага, маўляў, на паездку і набыццё прадуктаў харчавання. На наступны дзень на падпітку патэлефанаваў пазыкадаўцу і сказаў, што ў Крычаў не паедзе. Супрацоўнікі РАУС затрымалі “падарожніка” і памясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 

І. нідзе не быў працаўладкаваны, перабіваўся часовымі заробкамі ў Расійскай Федэрацыі, злоўжываў спіртнымі напоямі. Змякчальнай абставінай справы на судзе паслужыла чыстасардэчнае прызнанне віны, абцяжарваючай — тое, што ў яго была непагашаная судзімасць. І. атрымаў чарговае пакаранне на 1 год і 2 месяцы пазбаўлення волі.

    Таццяна КОЗЫРАВА,

            старшы следчы РАСК.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем