Темы

«Нюх» на злачынствы

«Нюх» на злачынствы

21 красавіка сваё прафесійнае свята адзначаць кінолагі Беларусі. У раённым аддзяленні Дэпартамента аховы таксама ёсць міліцыянеры-кінолагі, якія нясуць службу не ў адзіночку, а з чатырохногімі таварышамі – службовымі сабакамі.

У рамках праекта «Журналіст мяняе прафесію» карэспандэнт раёнкі паспрабавала далучыцца да працы міліцыянера-кінолага і распавесці пра рабочыя будні чалавека і жывёлы.

Каля аддзялення Дэпартамента аховы мяне ветліва сустрэў начальнік Сяргей АРАХОЎСКІ. Ён правёў невялікую экскурсію па будынку.

– У адным з кабінетаў знаходзіцца дзяжурная пульта кіравання, якая накіроўвае нарад групы затрымання, які дзяжурыць кругласутачна, на так званыя «спрацоўкі» ці трывожныя сігналы на аб’ектах, – распавёў ён. – Гэта група складаецца з вадзіцеля-ахоўніка, старшага змены або кінолага з сабакам. За кожным кінолагам замацаваны свой сабака, які, як правіла, выхаваны ім і дзяжурыць заўсёды толькі з ім, бо ўспрымае яго, як гаспадара. Службовых сабак у райаддзяленні дзве: гэта нямецкія аўчаркі Спарта і Екімона.

Міліцыянер-кінолаг Аляксандр СЕМЯНЮК увёў мяне ў курс яго цікавай справы.

Працоўны дзень дуэта чалавека і жывёлы пачынаецца ў 7.00. Але ўстае Аляксандр нашмат раней – у 5.40. Паколькі яго службовая аўчарка Спарта жыве не ў вальеры, а дома ў свайго кінолага, перш за ўсё, штораніцы Аляксандр Семянюк аглядае жывёлу, ацэньвае яе самаадчуванне і выгляд. Пасля гэтага, калі ўсё ў парадку, яны ідуць на прагулку і, адпаведна – на службу.

Спарта сустрэла мяне доўгім позіркам, які падаўся дастаткова прыязным. Але кінолаг папярэдзіў: там, дзе менш за ўсё чакаеш, можа быць схавана найбольшая небяспека. Хоць у гэтай аўчаркі мяккі характар і ўзорная дысцыпліна, гэта ўсё ж службовая жывёла, таму паводзіць сябе з ёй трэба асцярожна.

Аляксандр даў мне ў рукі павадок, прымацаваны да ашыйніка сабакі, і паказаў, як правільна вадзіць яе побач з сабой, і што пры гэтым гаварыць. Тое, што мне здавалася да гэтага моманту лёгкім, на справе аказалася няпростым. Асабліва для жаночых рук.

– Спарта – мой першы сабака, з ёй мы пачыналі службу, – распавядае Аляксандр. – Самая важная якасць кінолага не адлюстроўваецца ў асабістых справах, не выяўляецца метадам тэстаў. Гучыць банальна, але гэта шчырая любоў да жывёлы. Стаць кінолагам без яе немагчыма. Сабакі як дзеці, любоў і клопат ім проста неабходныя. У кожнай з іх свой характар, звычкі – іх трэба адчуваць. І разумець, што поспехі ў нашай справе магчымыя толькі пры карпатлівай працы і кінолага, і яго сабакі.

Пасля прагулкі ў абавязкі кінолага ўваходзіць кармленне жывёлы і тэарэтычная падрыхтоўка. Любы кінолаг – прафесіянал ці пачатковец – павінен пастаянна вучыцца і ўдасканальваць свае веды і ўменні. Па расповедах Аляксандра, галоўнымі задачамі сабакі ў ахове лічацца затрыманне злачынцы і прыняцце першай кулі на сябе. Гэта значыць, пакуль увага злачынцы адцягнута на сабаку, людзі маюць магчымасць абясшкодзіць і затрымаць парушальніка. У такіх выпадках сабакі сапраўды ахвяруюць сваім жыццём. У службовай кіналогіі, якая радыкальна адрозніваецца ад аматарскай, сентыментальных людзей быць не можа. Але, у той жа час, гэта не значыць, што сабака ў ахоўнай дзейнасці – гэта проста інструмент ці зброя. На думку кінолагаў, у першую чаргу, сабака для іх – гэта ўсё ж такі напарнік у службе, сябар, і толькі ў крайнім выпадку – зброя, якую кінолаг павінен прымяніць без сумненняў
і сантыментаў, каб выратаваць самае каштоўнае – чалавечае жыццё.

Дрэсіроўкі

Дрэсіроўка доўжыцца не больш за гадзіну, каб не перагружаць псіхіку жывёлы празмернымі эмоцыямі. Адразу бачна, што чалавек і сабака працуюць зладжана, разумеюць адзін аднаго без слоў (у прамым сэнсе гэтага слова). Сабака ўжо настолькі падрыхтавана і арыентавана на свайго гаспадара, што падпарадкоўваецца і выконвае каманды безадказна. Кінолаг распавядае, што галоўнай задачай лічыцца навучыць і выдрэсіраваць сабаку так, каб у крытычнай сітуацыі не адбылося збояў. У любой экстрэмальнай сітуацыі рашэнне на прымяненне сабакі для абясшкоджвання злачынцы прымае толькі кінолаг. Над ім у гэтым аспекце не бывае вышэйстаячых асоб, каманду якіх ён, як ваенны, абавязаны выканаць. Таму кантраляваць жывёлу ён павінен на сто працэнтаў.

– На ўтрыманне аднаго чацвераногага «міліцыянера» ў месяц выплачваецца вызначаная грашовая сума, – распавёў Аляксандр. – Клопаты аб паўнавартасным рацыёне бяруць на сябе міліцыянеры-кінолагі, купляючы неабходныя прадукты: мяса, крупы, пачастункі. У сярэднім, аўчарка служыць да 10-12 гадоў, але бываюць і выключэнні. Працуюць жывёлы да таго часу, пакуль дазваляе здароўе. Бо яны, як людзі: хтосьці ў сорак гадоў лічыць сябе старым, а другі і ў семдзесят сэрцам малады.

Роўна як і сабакі, кінолагі ездзяць на курсы прафмайстэрства. Але яны даюць міліцыянерам толькі асновы, астатнія веды яны набываюць самі: у працэсе службы, самаадукацыі, наведваючы семінары, выставы, удзельнічаючы ў конкурсах.

Погляд знутры

Убачыўшы працу кінолага ў ахоўнай структуры, ужо не магу сказаць, што яна нескладаная. Фактычна, яна патрабуе поўнай аддачы, як фізічнай, так і штодзённай руціны, якую ніхто ніколі не ўбачыць. Бо дасягнуць поўнага паразумення з сабакам, схіліць яго да сябе, дамагчыся поўнай паслухмянасці – нялёгкая праца, якая патрабуе эмацыйнай стабільнасці, фізічнай падрыхтоўкі і бязмежнага цярпення. Гісторыі вядомы выпадкі, калі сабакі ў розныя часы ратавалі чалавечыя жыцці дзякуючы ўмелай і арганізаванай рабоце кінолагаў, якія іх пісьменна навучалі. Але каб дасягнуць высокіх вынікаў у гэтай працы, кінолаг павінен пастаянна дрэсіраваць не толькі сабаку, але і ўдасканальваць свае веды на працягу ўсёй сваёй дзейнасці ў гэтай сферы.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара. 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем