Темы

Пад прыглядам

Прэвентыўны нагляд устанаўліваецца за раней судзімымі грамадзянамі для назірання за іх паводзінамі, папярэджання з іх боку злачынстваў і аказання на іх прафілактычнага ўздзеяння.

У адпаведнасці з ч 4 арт. 80 Крымінальнага Кодэкса Беларусі, прэвентыўны нагляд можа быць устаноўлены за чалавекам, які быў асуджаны за ўчыненне цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства, або судзімым два ці больш разоў і пакараным пазбаўленнем волі за любыя наўмысныя злачынствы.

У ліпені 2020 года пасля адбыцця тэрміну пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрыторыю наша раёна прыбыў грамадзянін К., раней неаднаразова судзімы. У сувязі з тым, што ў перыяд адбыцця пакарання К. злосна парушаў устаноўлены парадак, яму прызначылі ўсталяваны прэвентыўны нагляд тэрмінам на 6 месяцаў.

Пры пастаноўцы на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС грамадзяніну К. былі растлумачаны яго правы і абавязкі, а таксама ён быў папярэджаны аб адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Аднак чалавек належных высноў для сябе не зрабіў, не з’яўляўся на рэгістрацыю ў РАУС без уважлівых прычын, а таксама адсутнічаў у начны час па месцы жыхарства.

За гэтыя парушэнні К. неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, а ў лютым бягучага года ў дачыненні да яго была ўзбуджана крымінальная справа па арт. 421 КК РБ за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе арышту або пазбаўленне волі на тэрмін да аднаго года.

Вольга КОРШУНАВА,

інспектар КВІ РАУС.

Последние новости

Общество

Беларусь и Кыргызстан усиливают сотрудничество в борьбе с киберпреступностью

24 апреля 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси с 1 мая вырастут размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Могилевская область в числе лучших по итогам пятилетки

24 апреля 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко посещает Гомельскую область

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Вишовская «Елена Воробей»: история уникальной женщины-механизатора

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума

24 апреля 2026
Читать новость