Темы

Паклапаціцеся пра бяспеку

З пачатку 2019 года ў дачыненні да пажылых грамадзян раёна зроблены 22 злачынствы.

З іх 14 — крадзяжы асабістай маёмасці пажылых, 2 — з выкарыстаннем камп’ютарнай тэхнікі, 2 — катаванні, 2 — пагроза на забойства, 1 — рабаванне, 1 — махлярства.

Больш за ўсё злачынстваў у дачыненні да пажылых грамадзян зарэгістравана ў дачных дамах у сельскай мясцовасці.

Каб пазбегнуць і прадухіліць такія сітуацыі, трэба выконваць простыя правілы асабістай і маёмаснай бяспекі:

— не ўпускайце ў дом малазнаёмых або незнаёмых людзей і тым больш – не распівайце з імі спіртное;

— не разменьвайце грашовыя купюры староннім;

— калі людзі прадстаўляюцца работнікамі сацыяльнай службы — прапануйце ім прад’явіць дакументы або патэлефануйце ў дадзеную арганізацыю і запытайце, ці працуюць там такія супрацоўнікі;

— забяспечце сваё жыллё надзейнымі ўваходнымі дзвярамі і запорнымі прыладамі;

— сыходзячы з дому, замыкайце дзверы і не забывайце замкнуць гаспадарчыя прыбудовы;

— не пакідайце ключы ад жылля ў патаемных, як вам здаецца, месцах, бо гэтым можа скарыстацца злачынца;

— пакідаючы сваё жыллё на працяглы час, папрасіце суседзяў прыгледзець за ім.

Пры з’яўленні ў населеным пункце асоб, якія займаюцца жабраваннем, варажбой, гандлем з рук, паведаміце ў РАУС па тэлефонах 102, 51-220.

                     Юлія МАРОЗАВА,

                        старшы інспектар ААПП РАУС.

Последние новости

Новости района

В Белыничском лесхозе стало больше техники

7 февраля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах подвели итоги работы за 2025 год

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Суд Белыничского района вынес обвинительный приговор могилевчанину

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

За прошедшие сутки в Белыничском районе произошло два пожара

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Знаете ли вы, как обогреваются в экстремальные морозы жильё и учреждения Белыничского района? 

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничские милиционеры удостоены высоких наград

6 февраля 2026
Читать новость