Паклапоцімся пра нашых дзяцей
У мэтах належнай арганізацыі вольнага часу непаўналетніх, недапушчэння імі адміністрацыйных правапарушэнняў і злачынстваў, гібелі і траўматызму па 1 кастрычнiка 2019 года праводзіцца рэспубліканская міжведамасная праграма “Клопат”.
Шмат што ў гэтай працы залежыць ад бацькоў. Хто, як не яны, павінны пераканаць сваё дзіця аб неабходнасці правесці лета ў якім-небудзь лагеры або працоўнай брыгадзе. Бацькі самі павінны ініцыяваць уцягванне дзяцей у такія формы вольнага часу.
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў летні перыяд функцыянуюць аздараўленчыя лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей і падлеткаў. Пры навучальных установах таксама працуюць такія лагеры. Акрамя таго, у кожным раёне вобласці плануецца адкрыць палатачныя лагеры для “цяжкіх” падлеткаў.
Дарагія рабяты!
Пры падрыхтоўцы да паездкі ў дзіцячы аздараўленчы лагер:
— пакіньце дарагія рэчы дома;
— знаходзячыся ў лагеры, не пакідайце без нагляду рэчы ў выпадковых месцах;
— аб любых падазроных прадметах паведамляйце выхавальнікам або міліцыянеру;
— выхад за межы лагера можа быць небяспечны для вашага жыцця і здароўя, таму катэгарычна забаронены;
— не ўступайце ў дыялог са староннімі, якія выпадкова апынуліся на тэрыторыі лагера, неадкладна паведаміце пра іх выхавальніку або супрацоўніку міліцыі;
— не заводзьце выпадковых знаёмстваў з мясцовай моладдзю;
— міліцыянер у лагеры — ваш старэйшы таварыш і настаўнік, па любым пытанні або канфліктнай сітуацыі неадкладна звяртайцеся да яго;
— не заставайцеся абыякавымі, калі крыўдзяць каго-небудзь з рабят, асабліва малодшага ўзросту;
— не забывайце, што знаходжанне ў лагеры не вызваляе вас ад адказнасці перад законам;
— неадкладна расказвайце бацькам аб любых здарэннях, якія з вамі здарыліся ў лагеры.
Паважаныя бацькі!
— абавязкова правярайце асабістыя рэчы дзіця на прадмет выяўлення цыгарэт або алкаголю;
— прыгнечаны настрой, нежаданне абмяркоўваць тое, што адбываецца ў лагеры, сляды сінякоў і драпін — нагода звароту да выхавальніка і кіраўніцтва лагера;
— не спрыяйце наведванню вашага дзіця ў здраўніцы сябрамі і знаёмымі. Як паказвае практыка, часта жаданне пакрасавацца перад сябрамі прыносіць непрыемнасці;
— адпраўляючы дзіця ў лагер, вы, як законны прадстаўнік, несяце поўную адказнасць за яго супрацьпраўныя дзеянні.
— стаўцеся з разуменнем да мер бяспекі, якія прымаюць работнікі міліцыі і адміністрацыя лагера.
Анатоль ЛІТАЕЎ,
начальнік ІСН РАУС.
