Темы

Прымусіў…алкаголь

Жыхар Бялыніч К. атрымаў пакаранне па арт.186 КК РБ у выглядзе 6 месяцаў папраўчых работ з утрыманнем 10 % у даход дзяржавы.

У лютым мінулага года К., вярнуўшыся з працы на падпітку, не знайшоў дома сваёй сужыцелькі. Калі яна вярнулася з дачкой да хаты, пачала рабіць заўвагі, што ён п’яны. Паміж дарослымі завязалася сварка. У гневе мужчына схапіў нож, накіраваў яго на жанчыну і сказаў, што заб’е яе. Сужыцелька пачала крычаць і плакаць. На крык прыбегла суседка і стала паміж імі, абараняючы жанчыну, прасіла, каб К. супакоіўся. Той са злосцю ўдарыў нажом у падлогу, а потым схапіў яго і выбег з хаты. Перапалоханыя жанчыны выклікалі міліцыю.

Змякчальнымі абставінамі стала тое, што К. мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця, сваю віну поўнасцю прызнаў і раскаяўся. Абцяжарваючай абставінай з’явілася знаходжанне ў нецвярозам стане. Менавіта алкаголь “адабраў” у сям’і  К. грошы і прынёс пакаранне.

         Таццяна КОЗЫРАВА,

                старшы следчы РАСК.

 

Последние новости

Новости района

В Дручанах прошел праздник деревни

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

Легенда отечественного футбола Виталий Кутузов посетил Белыничи

18 июля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах продолжается чествование многодетных семей в рамках проекта «Трэці – Бацькаў»

17 июля 2026
Читать новость
Новости области

В Белыничском СПК «Колхоз «Родина» дан старт уборочной кампании

17 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Мороженое бойцам студотрядов от Белыничского жилкомхоза становится доброй традицией

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Ребята из вишовской «Задоринки» на фестивале в Зубренке

17 июля 2026
Читать новость