Темы

Што трэба ведаць аб паркоўках для інвалідаў

Мы нярэдка сутыкаемся з тым, калі вадзіцелі займаюць на стаянках месцы, спецыяльна адведзеныя для людзей з інваліднасцю.

Тлумачым, хто мае права там паркавацца, і што будзе, калі аўтамабіль пакіне вадзіцель, які не мае ніякага дачынення
да гэтай катэгорыі грамадзян.

Паркаваць аўтамабіль у месцы, пазначаным знакам 7.17, маюць права інваліды I і II груп, а таксама людзі, якія
ажыццяўляюць іх перавозку. Інваліды III групы і грамадзяне, якія іх перавозяць, маюць права паркавацца на такіх месцах і выкарыстоўваць адпаведную наклейку толькі пры ўмове наяўнасці ў інваліда парушэнняў апорна-рухальнага апарата. Але пры гэтым трэба мець на ўвазе: сама па сабе наклейка не дае права паркавацца ў месцах для інвалідаў. Яна толькі служыць апазнавальным знакам для ДАІ і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Паркоўка ў зоне дзеяння названага знака дазволена тады, калі ў машыне, у тым ліку ў якасці пасажыраў, знаходзіцца інвалід з адпаведнымі медыцынскімі паказаннямі, які мае пры сабе пасведчанне інваліда.

За невыкананне гэтых правілаў вадзіцель можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу на 2 базавыя велічыні. Акрамя таго, аўтамабіль можа быць эвакуіраваны на штрафстаянку. У такім выпадку парушальніку прыйдзецца аплаціць выдаткі па эвакуацыі, а таксама кожны дзень знаходжання аўтамабіля на штрафстаянцы.

Віктар САРОКА,

старшы інспектар АДАІ РАУС.

Последние новости

Новости района

В 4 утра 22 июня в Белыничах почтили память жертв Великой Отечественной войны

22 июня 2025
Читать новость
Новости района

 В Белыничском районе проходит субботник

21 июня 2025
Читать новость
Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем