Темы

Сябраваць са зброяй па законе

Сябраваць са зброяй па законе

Згодна з артыкулам 24 Закона Беларусі «Аб зброі», падставай для захоўвання службовай i грамадзянскай зброi i боепрыпасаў з’яўляецца дазвол на захоўванне або захоўванне i нашэнне яго, атрыманы ў органах унутраных спраў.

Захоўванне набытай грамадзянскай зброі замежнымі грамадзянамі, асобамі без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або пражываюць у Беларусі, дазваляецца на працягу 10 дзён на падставе выданага органам унутраных спраў дазволу. Юрыдычным асобам і грамадзянам забараняецца захоўваць і выкарыстоўваць знойдзеную альбо перададзеную ім зброю, уласнікамі якой яны не з’яўляюцца. Такая зброя падлягае неадкладнай здачы ў падраздзяленні органаў унутраных спраў. Службовая і грамадзянская зброя, а таксама боепрыпасы павінны захоўвацца ва ўмовах, якія за бяспечваюць бяспеку іх захоўвання і выключаюць доступ да iх старонніх грамадзян.

Памяшканні, дзе захоўваюцца паляўнічая агнястрэльная зброя з наразным ствалом, спартыўная і камбінаваная зброя, боепрыпасы, абсталююцца тэхнічнымі сродкамі сістэмы ахоўнай сігналізацыі. Патрабаванні да ўмоў захоўвання розных відаў службовай i грамадзянскай зброi i боепрыпасаў устанаўлівае МУС.

Згодна з інструкцыяй аб парадку арганізацыі работы па аказанні ахоўных паслуг Дэпартаментам аховы МУС, у тым ліку па абследаванні аб’ектаў, зацверджанай Пастановай МУС №71, заяўка на абсталяванне тэхнічнымі сродкамі сістэм
ахоўнай сігналізацыі можа быць пададзена ў падраздзяленне Дэпартамента аховы вусна, у тым ліку па тэлефоне, а таксама ў пісьмовым або электронным выглядзе. У заяўцы фізічная асоба прадастаўляе наступныя звесткі: прозвішча, імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства, кантактныя тэлефоны, адрас аб’екта і неабходную ахоўную паслугу.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у раённым аддзяленні Дэпартамента аховы па адрасе: вул. Энгельса, д. 16, альбо па тэлефонах: 79-648, 77-976 з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 у працоўныя дні, 77-978 або 77-984 – кругласутачна.

Сяргей АРАХОЎСКІ,
начальнік аддзялення Дэпартамента аховы.
 

Последние новости

Новости района

ФОТОФАКТ. В Белыничах отметили День молодежи

29 июня 2025
Читать новость
Новости района

81 год назад Белыничский район был освобожден от немецко-фашистских захватчиков

29 июня 2025
Читать новость
Новости района

Учащиеся школ Белыничей помогали социальному пансионату в рамках акции «Время добрых дел»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел районный этап конкурса «Лесоруб-2025»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

Белыничский райсовет депутатов провел очередную сессию

26 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел интеллектуальный вектор «Код нации»

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем