Темы

Тыдзень бяспекі на дарогах

З мэтай папярэджання дарожнатранспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, а таксама ў сувязі з пачаткам восеньскіх канікул, па 3 лістапада ў Магілёўскай вобласці праводзіцца Тыдзень дзіцячай бяспекі.

Падчас канікул у дзяцей з’яўляецца шмат вольнага часу, значную частку якога яны будуць праводзіць на вуліцы. На жаль, юныя ўдзельнікі дарожнага руху не заўсёды ўсведамляюць усю ступень небяспекі на дарозе …

З пачатку года на дарогах вобласці з удзелам непаўналетніх зарэгістраваны 40 ДТЗ, у выніку якіх 1 падлетак загінуў, 39 атрымалі траўмы.

10 кастрычніка ў Бабруйску пад коламі аўтамабіля апынуўся 9-гадовы хлопчык. Ён пераходзіў вуліцу на чырвоны сігнал святлафора. У выніку ДТЗ, хлопчык быў траўміраваны і шпіталізаваны ў бальніцу.

14 кастрычніка, таксама ў Бабруйску, кіроўца легкавога аўтамабіля наехаў на 2-гадовае дзіця. Бацька выпусціў яго з поля зроку, і малы выбег на праезную частку дарогі з-за аўтамабіля. Дзіця  атрымала цяжкія траўмы.

Паважаныя вадзіцелі, убачыўшы каля пешаходнага пераходу дзіця, трэба пачаць плаўна зніжаць хуткасць і быць гатовым у любы момант затармазіць. Ні ў якім разе не падганяйце пераходзячых дарогу дзяцей гудкамі альбо святлом фар. Вашы сігналы яны могуць няправільна зразумець ці, горш за тое, – спалохацца.

Пры праездзе дваровых тэрыторый улічвайце, што дзеці могуць нечакана выбегчы з-за прыпаркаваных машын. Яшчэ адно небяспечнае для дзіця месца – зона прыпынку грамадскага транспарту. Тут трэба быць асабліва ўважлівым і вадзіцелям, і пешаходам.

Запомніце: да шасці-сямі гадоў дзецям знаходзіцца на дарозе без дарослых строга забаронена. З ранняга ўзросту выпрацоўвайце ў іх правільныя рэфлексы, што край тратуара, – мяжа, якую можна перасякаць толькі пасля пэўнага алгарытму дзеянняў: спыніўся, паглядзеў па баках і толькі потым можна пераходзіць дарогу.

Трымайце дзіця за руку, калі ідзеце па вуліцы ці знаходзіцеся побач з дарогай. Вучыце дзяцей назіраць. Падчас сумесных прагулак звяртайце іх увагу на працу святлафораў, тлумачце значэнне дарожных знакаў, разметкі, вучыце іх прадбачыць небяспеку.

Увосень на вуліцах яшчэ шмат непаўналетніх аматараў велатранспарту. Паўтарыце з імі правілы бяспечнага катання на веласіпедзе. Нагадайце дзецям ва ўзросце да 14-ці гадоў, што ім забаронена без суправаджэння дарослага кіраваць веласіпедам на дарозе (акрамя пешаходных і жылых зон, тратуараў веласіпедных і пешаходных дарожак).

Не забудзьцеся на флікеры, а лепш набудзьце для велапрагулак камізэльку са святлоадбівальнымі ўстаўкамі і спецыяльны шлем.

Перавозка дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў у легкавым аўтамабілі павінна ажыццяўляцца з абавязковым выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць іх вазе і росту.

Перавозіць дзяцей на каленях нельга. Недапушчальна прышпільваць адным рамянём пасажыра і дзіця ў яго на каленях. Нельга дазваляць дзецям падчас руху станавіцца на ногі, перамяшчацца па салоне. Перад паездкай заблакіруйце дзверы, каб дзіця выпадкова не адкрыла іх у час руху. Адключыце падушкі бяспекі, якія размешчаны насупраць дзіцячага сядзення. Яны разлічаны на дарослага пасажыра, а вось для маленькага ўяўляюць небяспеку. Заўсёды памятайце, што дзіця ў вашай машыне – галоўны пасажыр!

            Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

            інспектар АДАІ РАУС.

Последние новости

Новости района

Семейный экипаж Моргуновых из ОАО «Новая Друть» намолотил свою первую тысячу тонн зерна

15 августа 2025
Читать новость
Общество

Белыничское ОАО «Агросервис» получило новое название

15 августа 2025
Читать новость
Новости района

Система образования Белыничского района пополнилась 16 молодыми специалистами

15 августа 2025
Читать новость
Новости района

Лидеры жатвы Белыничского района намолотили более трёх тысяч тонн зерна

15 августа 2025
Читать новость
Новости района

Определился третий «тысячник» в ОАО «Новая Друть» Белыничского района

14 августа 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Контроль за безопасностью уборочной кампании

14 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем