Темы

Узнагароды знайшлі сваіх герояў

У актавай зале РАУС адбылося падвядзенне вынікаў службовай дзейнасці бялыніцкіх міліцыянераў за 2019 год.

На сходзе быў дадзены падрабязны аналіз зробленай летась працы і вызначаны прыярытэтныя задачы на бягучы год.

Агульнымі намаганнямі калектыву РАУС на тэрыторыі раёна не дапушчаны забойствы, згвалтаванні, рабаўніцтвы, крадзяжы з магазінаў, а таксама аўтамашын, жывёлы, вымагальніцтвы. Адзначаны рост махлярства і злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Па-ранейшаму асноўную колькасць супрацьпраўных дзеянняў складаюць крадзяжы. Былі выяўлены выпадкі злачынстваў па эканамічнай лініі, разам з тым, не ўстаноўлены факты хабарніцтва і крадзяжоў, звязаных са злоўжываннем службовымі паўнамоцтвамі. Таксама варта адзначыць, што праведзеная праца дазволіла на належным узроўні забяспечыць выкананне ўскладзеных задач па абароне грамадства. Пацвярджэннем гэтаму стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання супрацоўнікаў РАУС.

Заслужаныя ўзнагароды міліцыянерам уручылі намеснік начальніка УУС аблвыканкама Наталля СІМАНАВА і начальнік райаддзела Дзмітрый ПАЎЛОВІЧ.

Ганаровай граматай упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама ўзнагароджаны начальнік аддзялення крымінальнага вышуку Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ. Грамату УУС атрымаў намеснік начальніка РАУС Міхаіл НЯМЫЦЬКА. Начальнік аддзела правапарадку і прафілактыкі Сяргей НІЗАЎЦОЎ адзначаны падзякай УУС аблвыканкама.

Акрамя таго, класная кваліфікацыя “Спецыяліст 2-га класа” была прысвоена Аляксандру Балдышэўскаму і Сяргею ЖАРНОЎСКАМУ.

Сяргею Нізаўцову, Аляксандру КРОЛУ, Сяргею ДАМАНАВУ, Яўгену СТАРАВОЙТАВУ, Паўлу БАРАШКОВУ прысвоена кваліфікацыя “Спецыяліст 3-га класа”.

                                 Аліна ЦЫГАНІЙ.

                                 Фота аўтара.

 

 

Последние новости

Новости района

В Белыничском районе произошел пожар

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошёл районный слёт юных спасателей-пожарных

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район участвует в республиканском субботнике

18 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Белыничах прошел межрегиональный фестиваль «Золотая мелодия»

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла молодежная ярмарка вакансий

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Некогда скучать старосте деревни Заполье Лилии Лазаревой

17 апреля 2026
Читать новость