Темы

Хуліганілі, кралі і дрэнна вартавалі

Птушачку… шкада… Напачатку мінулага тыдня пенсіянерка, якая пражывае па вуліцы Кірава райцэнтра, паскардзілася праваахоўнікам на тое, што суседаў сабака задушыў яе курыцу. За парушэнне правіл утрымання хатняй жывёлы гаспадыні чацвераногага давядзецца заплаціць штраф ад 10 да 30 базавых велічынь.

П’яная варта. У ноч на 19 лютага вартаўнік ААТ “Бялынічы” знаходзіўся на мехдвары гаспадаркі ў стане алкагольнага ап’янення. Ненадзейнага працаўніка выявілі праваахоўнікі падчас начной праверкі.

10 хвілін. Менавіта такі час спатрэбіўся злодзею, каб скрасці ў бялынічанкі кашалёк у магазіне РУП “Белпошта”. Наўмыснік разжыўся на 200 рублёў, якія знаходзіліся разам з банкаўскімі карткамі ўладальніцы. Жанчына хутка ўспомніла аб прапажы і заявіла ў міліцыю. Узбуджана крымінальная справа.

Рукі паадбіваць бы нягоднікам, якія выламілі 5 пралётаў жалезабетоннай агароджы і пашкодзілі драўляныя веснічкі на тэрыторыі домаўладання бялынічаніна па вуліцы Калініна райцэнтра. Гаспадар паскардзіўся ў міліцыю. Вандалаў шукаюць.

Каралём бензакалонкі, магчыма, хацеў адчуць сябе бялынічанiн, калі ў стане алкагольнага ап’янення завітаў на АЗС № 10, што па вуліцы Будаўнікоў. Дапаўняючы свае нахабныя паводзіны адборнай лаянкай, ён перашкаджаў працы работнікаў аўтазапраўкі. Тыя скарысталіся кнопкай трывожнай сігналізацыі. На хулігана складзены адміністрацыйны пратакол.

На гэты раз крымінальная справа за хуліганства ўзбуджана ў адносінах да раней судзімага 56-гадовага бялынічаніна, які, знаходзячыся на аўтастанцыі, без прычыны збіў                    16-гадовага жыхара райцэнтра. У РАУС аб інцыдэнце паведаміла маці юнака.

Вольга НАБОКАВА.

 

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость