Темы

З вамі на дарозе дзеці

Пры вялікай колькасці станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў цёплы перыяд года характарызуецца як найбольш небяспечны і аварыйны для юных пешаходаў, веласіпедыстаў і пасажыраў.

Бескантрольныя паводзіны іх на дарозе могуць прывесці да непапраўных наступстваў. Гэтым летам у Магілёўскай вобласці дарожная трагедыя адняла адно дзіцячае жыццё. Траўмы і калецтвы атрымалі яшчэ 20 непаўналетніх.

Бядой скончылася паездка на скутары для 15-гадовага падлетка ў Шклове 1 жніўня. На 119-м кіламетры чыгуначнага перагону Шклоў-Копысь ён сутыкнуўся з цягніком. У цяжкім стане падлетак быў дастаўлены ў бальніцу. Высветлілася таксама, што вадзіцельскага пасведчання ў хлопца не было.

Пры разглядзе фактаў ДТЗ з удзелам дзяцей вынік напрошваецца сам: абсалютная большасць аварый, у якіх яны гінуць і атрымліваюць траўмы, на сумленні  дарослых, самых блізкіх людзей – бацькоў.

5 жніўня ў 2-х ДТЗ у Магілёве і Асіповіцкім раёне пацярпелі дзеці-пасажыры. У абодвух выпадках іх перавозілі з парушэннем ПДР.

З пачатку года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці адбыліся 28 ДТЗ, 1 дзіця загінула, 27 атрымалі траўмы.

На момант ДТЗ у 12 выпадках дзеці былі пешаходамі, 8 – пасажырамі, 7 – веласіпедыстамі і адзін непаўналетні пацярпеў як вадзіцель. Па віне саміх дзяцей адбыліся 7 аварый.

Галоўнай прычынай непрыемных здарэнняў на дарозе з’яўляецца бескантрольнасць з боку дарослых. У сілу сваіх узроставых і псіхалагічных асаблівасцей развіцця дзеці вельмі непрадказальна сябе паводзяць, не ўмеюць прадбачыць небяспеку, якая чакае іх на вуліцы і дарозе.

Калі ваша дзіця пайшло ў першы клас, то некалькі разоў прайдзіце разам з ім маршрут ад школы і назад, звярніце ўвагу на ўсе небяспечныя моманты, якія могуць сустрэцца на шляху. Бяспека дзяцей на дарозе шмат у чым залежыць і ад вашых паводзін. Менавіта ад бацькоў дзеці вучацца намнога хутчэй, чым ад іншых дарослых.

Адметная роля ў захаванні дзіцячай бяспекі на дарозе адводзіцца таксама і вадзіцелям, іх уменню загадзя прадбачыць небяспеку, калі на праезнай частцы або побач з ёй з’яўляюцца дзеці.

Не трэба ігнараваць элементарныя меры бяспекі і пры перавозцы непаўналетніх у аўтамабілях, бо пры ДТЗ менавіта яны становяцца нявольнымі заложнікамі сітуацыі.

Пакуль не прыдумана больш простай і надзейнай абароны дзяцей у аўтамабілі, чым аўтакрэслы. Яны каштуюць грошай, але лепш сэканоміць на цацках і салодкім, чым на бяспецы ўласных дзяцей.

Аляксандр ЕМЯЛЬЯНАЎ,

інспектар АДАІ РАУС.

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем