Темы

Запускайце феерверк па правілах

Запускайце феерверк па правілах

Грамадзянам дазваляецца выкарыстанне піратэхнічных вырабаў I-III класаў небяспекі (бенгальскія агні, рымскія свечкі, петарды, ракетніцы і да т.п.). Пры іх выкарыстанні неабходна кіравацца інструкцыяй па іх ужыванні і маркіровачнымі пазначэннямі, нанесенымі на ўпакоўку.

Пры гэтым неабходна звярнуць увагу на тэрмін прыдатнасці і сертыфікат адпаведнасці патрабаванням ТР ТС 006/2011. Не дапускаецца прымяненне піратэхнічных вырабаў не па прызначэнні.

Забаронена іх выкарыстанне каля адкрытага агню (свечкі, факелы і іншыя эфекты з ужываннем агню) у будынках і памяшканнях.

Акрамя таго, грамадзяне абавязаны выконваць патрабаванні, устаноўленыя ў мэтах барацьбы з бытавым шумам у памяшканнях, на вуліцах, у дварах, на тэрыторыі садаводчых таварыстваў, у месцах адпачынку і іншых грамадскіх месцах.

З 23.00 да 7.00 гадзін не павінны рабіцца дзеянні, якія ствараюць моцную вібрацыю і шум.

Правілы бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў:

– купляйце салюты ў спецыялізаваных магазінах, патрабуйце ў прадаўца інструкцыю і сертыфікат адпаведнасці;

– не накіроўвайце піратэхнічныя прылады ў бок людзей, жывёл, будынкаў, аўтамабіляў;

– пры выкарыстанні рознага роду ракетніц і салютаў, устойліва замацуйце іх, каб пазбегнуць перакульвання, не выкарыстоўвайце іх пры моцным ветры;

– не запускайце піратэхніку, трымаючы яе ў руках;

– калі салют не спрацаваў, не спрабуйце яго разабраць або падпаліць зноў, пачакайце 15-20 хвілін і потым выкіньце, папярэдне яго намачыўшы;

– не насіце піратэхнічныя вырабы ў кішэнях, захоўвайце далей ад прыбораў ацяплення і адкрытага агню.

– не давярайце выкарыстоўваць піратэхніку дзецям!

Выконвайце правілы бяспекі, беражыце сябе і сваіх блізкіх!

               Аляксандр САДОЎСКІ,

                        першы намеснік начальніка РАНС.

Последние новости

Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Могилевская область в числе лучших по итогам пятилетки

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Вишовская «Елена Воробей»: история уникальной женщины-механизатора

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах открылась фотовыставка Алёны Королёвой «Свет на лице»

23 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане активно устраняют последствия непогоды

23 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Александр Лукашенко подписал указ: что изменится для перевозчиков пассажиров

23 апреля 2026
Читать новость