Темы

Зберагчы ад траўм

Зберагчы ад траўм

Папярэджанне дзіцячага траўматызму зяўляецца адным з асноўных прафілактычных напрамкаў у дзейнасці органаў унутраных спраў.

Дзеці вельмі дапытлівыя, але інстынкт самазахавання ў іх развіты не так, як у дарослых. Адсюль і павышаны працэнт траўматызму менавіта ў дзіцячым узросце.

Прафілактыка гэтых непрыемнасцей павінна пачынацца з бацькоў, бо самы траўманебяспечны перыяд у малых да 3 гадоў. У гэты час дзеці атрымліваюць больш удараў, апёкаў, заглынаюць староннія прадметы, у тым ліку і таблеткі, якія дарослыя пакідаюць у даступных месцах. Галоўная прычына дзіцячых траўм – нядбалае стаўленне бацькоў да бяспекі дзіця. Самыя распаўсюджаныя іх памылкі – незачыненыя вокны, лёгкі доступ да небяспечных прадметаў, рэчываў, калі дзеці застаюцца без нагляду і інш. Вялікай праблемай становіцца падзенне з вышыні, дрэў, турнікоў, збудаванняў і інш. Нярэдка ўсё заканчваецца цяжкімі наступствамі. Асноўныя меры прафілактыкі дзіцячага траўматызму ведаць і выконваць павінен кожны.

Паважаныя бацькі! Вучыце дзіця бяспецы з самага ранняга ўзросту: праводзьце гутаркі, распавядайце пра траўмы і іх наступствы. Чым меншае дзіця па ўзросце, тым больш часу яго нельга выпускаць з віду. Заўсёды будзьце ўпэўненыя і правярайце, каб вострыя прадметы, сродкі бытавой хіміі, кіпень, агонь і іншыя небяспечнасці былі недаступнымі для дзяцей.

Правярайце веды школьнікаў аб правілах дарожнага руху, паводзінах на вуліцы, бяспецы ў школе і спартыўных секцыях.

Па кожным факце аказання медыцынскай дапамогі малалетняму супрацоўнікі ІСН РАУС праводзяць праверку ў парадку крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Трэба памятаць, што пазбегнуць дзіцячага траўмавання нашмат прасцей, чым выпраўляць яго сумныя наступствы. Прафілактыка дзіцячага траўматызму павінна стаць часткай вашага ладу жыцця, і тады вашы дзеці будуць максімальна абароненыя ад небяспекі.

                            Святлана ПАТАПЕНКА,

                            спецыяліст ІСН РАУС.

 

Последние новости

Экономика

В Беларуси с 1 мая вырастут размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Могилевская область в числе лучших по итогам пятилетки

24 апреля 2026
Читать новость
Президент

Александр Лукашенко посещает Гомельскую область

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Вишовская «Елена Воробей»: история уникальной женщины-механизатора

24 апреля 2026
Читать новость
Новости Беларуси

С 1 мая в Беларуси повышаются размеры бюджета прожиточного минимума

24 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах открылась фотовыставка Алёны Королёвой «Свет на лице»

23 апреля 2026
Читать новость