Темы

Злачынствы ў інтэрнэце

Злачынствы ў інтэрнэце

Сёння мы жывём і працуем у свеце глабальных магчымасцей узаемадзеяння.

Пры дапамозе інтэрнэту можна весці легкадумную гутарку або здзяйсняць шматмільённыя грашовыя аперацыі і здзелкі з людзьмі нават з далёкага замежжа.

Аднак адваротным бокам дадзеных глабальных працэсаў з’яўляецца неабароненасць персанальных звестак, якія ўтрымліваюцца на розных лічбавых носьбітах.

У бягучым годзе на тэрыторыі нашага раёна рэзка павялічылася колькасць злачынстваў, зробленых у сферы лічбавых тэхналогій. Кожны тыдзень у РАУС паступаюць ад 2 да 4 заяў аб такіх злачынствах. Часцей за ўсё зламыснікі выкарыстоўваюць наступныя сцэнарыі:

– прадставіўшыся супрацоўнікам банка, паведамляюць пра тое, што ў дадзены момант з банкаўскай карткі грамадзяніна адбываецца спісанне грошай альбо праходзіць аплата за які-небудзь тавар. Каб прадухіліць спісанне сродкаў, псеўдасупрацоўнік просіць паведаміць код, які прыйдзе на мабільны тэлефон ахвяры ў смс-паведамленні. Атрымаўшы неабходную інфармацыю, зламыснікі з лёгкасцю апустошваюць банкаўскія карткі ні пра што не падазраваючых грамадзян;

– зламыснікі прадстаўляюцца пакупнікамі якога-небудзь тавара на гандлёвай інтэрнэт-пляцоўцы, дасылаюць чалавеку, што размясціў аб’яву, спасылку, па якой прадаўцу неабходна запоўніць усе рэквізіты сваёй банкаў-скай карткі для наступнага атрымання аплаты. Такім чынам зламыснік  атрымлівае беспера-шкодны доступ да грашовых сродкаў прадаўца, і злачынная схема прыходзіць у дзеянне.

Паважаныя жыхары Бялыніч і сельскай мясцовасці! Просім вас праяўляць павышаную пільнасць да грашовых аперацый у інтэрнэце. Памятайце, што супрацоўнікі банка ні пры якіх абставінах не стануць вам тэлефанаваць з просьбай аб прадастаўленні інфармацыі наконт вашай банкаў-скай карткі ці пашпартных дадзеных.

Пры паведамленні пра спробы зняць грошы з вашай карткі не паддавайцеся эмоцыям, хваляванню і страху, бо на гэта зламыснікі і разлічваюць.

Будзьце ўважлівыя і не дайце сябе ашукаць!

Аляксандр ДРАЗДОЎ,

першы намеснік

            начальніка РАУС.

Последние новости

Новости района

В Техтине прошел брендовый праздник «Живой родник Техтинских берёз»

20 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе произошел пожар

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошёл районный слёт юных спасателей-пожарных

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район участвует в республиканском субботнике

18 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Белыничах прошел межрегиональный фестиваль «Золотая мелодия»

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла молодежная ярмарка вакансий

17 апреля 2026
Читать новость