Темы

Злачынствы ў сеціве

Злачынствы ў сеціве

Сёння мы жывём і працуем у свеце глабальных магчымасцей узаемадзеяння. Пры дапамозе

інтэрнэту можна весці як легкадумныя гутаркі, так і здзяйсняць шматмільённыя грашовыя

аперацыі і здзелкі з людзьмі з любога кутка нашай планеты.

Аднак адваротным бокам гэтых глабальных працэсаў з’яўляецца лёгкадаступнасць персанальных звестак, якія ўтрымліваюцца на розных лічбавых носьбітах. У бягучым годзе на тэрыторыі нашага раёна рэзка павялічылася колькасць злачынстваў, зробленых у сферы інтэрнэт-тэхналогій.

Часцей за ўсё зламыснікі выкарыстоўваюць наступныя сцэнарыі дзейнасці: прадставіўшыся супрацоўнікамі банка, паведамляюць пра тое, што з банкаўскай карткі грамадзяніна прама зараз адбываецца спісанне грашовых сродкаў, альбо ж аплата за які-небудзь тавар. Каб прадухіліць спісанне сродкаў, псеўдасупрацоўнікі просяць паведаміць код, які павінен прыйсці на мабільны тэлефон у смс-паведамленні. Атрымаўшы неабходную інфармацыю зламыснікі падчыстую “вымятаюць” грошы з картак грамадзян, якія нават не падазраваюць, што іх абакралі.

У другім сцэнарыі зламыснік, прадстаўляючыся пакупніком якога-небудзь тавару ў інтэрнэце, дасылае чалавеку, які размясціў аб’яву, спасылку, па якой прадаўцу неабходна напісаць усе рэквізіты сваёй банкаўскай карты, нібыта для атрымання аплаты за тавар. Такім чынам, зламыснік атрымлівае бесперашкодны доступ да чужых грашовых сродкаў, з якімі можа зрабіць усё, што пажадае.

З вышэйзгаданых прыкладаў вынікае, што ўладальнікам банкаўскіх картак неабходна праяўляць павышаную пільнасць.

Помніце: супрацоўнікі банка ніколі не будуць вам тэлефанаваць з просьбай аб прадастаўленні якой-небудзь інфармацыі датычнай вашай банкаўскай карты. Пры паведамленні пра спробы зняць грошы з вашай карты, не паддавайцеся эмоцыям, хваляванню і страху, бо толькі на гэта зламыснікі і разлічваюць.

Усе пытанні, звязаныя з вашымі карткамі, вы можаце вырашыць, асабіста наведаўшы аддзяленне банка, якое выдала вам картку.

    Аляксандр ДРАЗДОЎ,

    в.а начальніка РАУС.

 

Последние новости

Новости Беларуси

Популярные оливки и маслины из Испании запретили продавать в Беларуси

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

В агрогородке Вишов торжественно открылся многофункциональный спортивно-игровой комплекс.

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сельскохозяйственная бригада школьников трудится на полях СПК «Колхоз «Родина»

10 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

13-й с начала года пожар произошел в Белыничском районе

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем