Темы

З’явіўся з павіннай

У ліпені 2019 года ў райаддзел міліцыі патэлефанаваў мужчына і паведаміў аб крадзяжы са свайго дачнага ўчастка.

Праваахоўнікі разабраліся ў тонкасцях гэтай справы. Жыхар вёскі Дабрылавічы С. вырашыў пагаспадарыць на суседняй дачы пакуль яе ўладальнікі знаходзіліся ў Мінску. Ён зняў з агароджы сетку рабіцу, якую сам жа ўстанаўліваў па просьбе суседзяў, і з лёгкасцю пранік на  тэрыторыю лецішча. Скраў дарожны веласіпед, каркас металічнага ложка, газавую пліту, металічную скрынку і ўмывальнік. Пазней ён здаў усё скрадзенае прыёмшчыкам металічнага лому, а за атрыманыя грошы купіў прадукты харчавання і цыгарэты. Сваімі дзеяннямі зламыснік нанёс шкоду на 257,40 рубля, што на момант крадзяжу склала 10,50 базавай велічыні.

Змякчальнымі абставінамі сталі яўка С. з павіннай у міліцыю і чыстасардэчнае раскаянне.

Раённы суд прызначыў мужчыну пакаранне па арт. 205 ч 1 КК РБ у выглядзе 100 гадзін грамадскіх работ.

Таццяна КОЗЫРАВА,

старшы следчы РАСК.

Последние новости

Новости района

В Белыничском лесхозе стало больше техники

7 февраля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах подвели итоги работы за 2025 год

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Суд Белыничского района вынес обвинительный приговор могилевчанину

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

За прошедшие сутки в Белыничском районе произошло два пожара

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Знаете ли вы, как обогреваются в экстремальные морозы жильё и учреждения Белыничского района? 

6 февраля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничские милиционеры удостоены высоких наград

6 февраля 2026
Читать новость