Темы

25 гадоў прысвяціў заняткам з моладдзю педагог дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь” Ігар ДУХОВІЧ

25 гадоў прысвяціў заняткам з моладдзю педагог дадатковай адукацыі  МЦ “Ветразь” Ігар ДУХОВІЧ

25 гадоў прысвяціў заняткам з моладдзю педагог дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь” Ігар ДУХОВІЧ.

Авіямадэльнае і радыётэхнічнае аб’яднанні па інтарэсах, якія вядзе на базе Кудзінскай БШ Ігар Алегавіч, даволі рэдкія для сельскіх школ, але разам з тым карыстаюцца цікавасцю ў падрастаючага пакалення. Сёлета колькасць выхаванцаў Ігара Духовіча налічвае 25 хлопчыкаў і дзяўчынак. Вядома, не ўсе з іх злучаць свой будучы прафесійны шлях з тэхнічнымі спецыяльнасцямі, але тыя веды, што дзеці    атрымліваюць на занятках, абавязкова спатрэбяцца ў жыцці. Як ні кажы, але яно ствановіцца ўсё больш тэхналагічным.

Стаць педагогам у Ігара Духовіча атрымалася выпадкова. Уласна кажучы, з ранняга дзяцінства марыў быць вайскоўцам. У канцы 1980-х гадоў яго прызвалі ў армію на службу ў Балтыйскім флоце, а ў 1989 годзе ён скончыў Калінінградскае ваеннае авіятэхнічнае вучылішча, дзе атрымаў спецыяльнасць авіяцыйнага тэхніка па радыёэлектронным абсталяванні.

Яшчэ са школы Ігар захапіўся радыё, вывучаў усё, што звязана з гэтай сферай, таму абраная прафесія стала своеасаблівым працягам хобі.

Але ў сілу розных прычын застацца на вайсковай службе не атрымалася. Пасля службы ён некаторы час працаваў наладчыкам радыёэлектроннага абсталявання на заводзе “Зеніт” у Магілёве, а затым вярнуўся на малую радзіму ў вёску Малы Кудзін. Там ажаніўся, у сям’і нарадзіліся двое дзетак.

У 1995 годзе Ігару Духовічу прапанавалі стаць педагогам дадатковай адукацыі. Па яго ініцыятыве пры Кудзінскай базавай школе адкрыліся аб’яднанні па інтарэсах па авіямадэляванні і радыётэхніцы. Напачатку 2000-х значную падтрымку гуртку аказалі тадышнія старшыні райвыканкама Аляксандр ІЛЬЯНАЎ і раённага Савета дэпутатаў Мікалай ГУЗНЯКОЎ, бо арганізацыя заняткаў запатрабавала немалых фінансавых выдаткаў.

– Разам з вучнямі вырабілі мадэлі самалётаў і планераў. Кожны з іх абсталяваны спецыяльным рухавіком – мініяцюрным аналагам, як у сапраўдным самалёце, – гаворыць Ігар Алегавіч. – Дзецям вельмі цікава было адчуваць сябе і канструктарамі, і пілотамі лятаючых машын. А колькі дыпломаў і грамат сабралі падчас абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па авіямадэльным спорце, нават падлічыць цяжка! Тое ж самае тычыцца і спаборніцтваў у сферы радыётэхнікі. На апошнім, што праходзіў у жніўні гэтага года, рэспубліканскім чэмпіянаце БФР па радыёсувязі на ультракароткіх хвалях, радыёстанцыя нашай школы заняла 1 месца ў намінацыі “Калектыўная радыёстанцыя” і 3 месца ў агульным заліку.

Са свайго пакойчыка ў школе кудзінскія радыёаматары пасылаюць радыёсігналы па ўсім свеце і нават дасягаюць Месяца. Дзеці старэйшага ўзросту вучацца запускаць авіямадэлі. Справа гэта не такая лёгкая, як падаецца на першы погляд. Няправільныя дзеянні могуць у лічаныя імгненні вывесці самалёцік са строю і, часам, аднаўленне яго проста немагчыма.

– Зараз не цяжка знайсці матэрыялы і дэталі для тэхналагічных хобі, – распавядае Ігар Духовіч. – Усё, праўда, каштуе немалых грошай. А адкуль яны будуць у дзяцей? Калі-небудзь патрэбнымі дэталямі падзеляцца знаёмыя, штосьці прыходзіцца купляць за свае грошы. Але для мяне самае галоўнае – зацікавіць сваіх выхаванцаў, узрасціць у іх жаданне быць творцамі, каб яны маглі паспяхова рэалізаваць сябе і свае веды ў будучым. Гэта звышзадача павінна быць у кожнага педагога.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем