Темы

Галоўнае ў сістэме адукацыі-развіццё чалавечага патэнцыялу

Галоўнае ў сістэме адукацыі-развіццё чалавечага патэнцыялу

На выніковай калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь падвялі вынікі працы сістэмы адукацыі за мінулы перыяд і ўдакладнілі арыенціры на наступную пяцігодку.

З асноўным дакладам выступіў міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка.

“Давайце прызнаем, што, не гледзячы на крытыку ў адрас нацыянальнай сістэмы адукацыі, яна працуе стабільна і добрага ў ёй зроблена нямала. Можна з упэўненасцю казаць, што задачы Рэспубліканскага педсавета, запланаваныя да 2020 года, выкананы”, – адзначыў кіраўнік ведамства.

“Напрамкі далейшага развіцця галіны вызначаны Кіраўніком дзяржавы на Усебеларускім народным сходзе. Яны закладзены і ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, які ўжо знаходзіцца ў Палаце Прадстаўнікоў на разглядзе да першага чытання.

Самае галоўнае-асноўныя прынцыпы ў сістэме адукацыі захаваны і будуць заставацца нязменнымі: дзяржаўна-грамадскі характар кіравання, сацыяльная справядлівасць, роўны доступ да адукацыі, павышэнне яго якасці. А асноўнай мэтай у адпаведнасці з Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку вызначана развіццё чалавечага патэнцыялу.

Сёння ў Рэспубліцы кожны можа рэалізаваць сваё права на адукацыю для таго, каб быць паспяховым і запатрабаваным у грамадстве. І гэта не проста словы. Кожны трэці наш жыхар вучыцца! Не кожная краіна можа сабе гэта дазволіць. Беларусь па праве лічаць дзяржавай, дзе рэалізуецца найважнейшы прынцып – “Адукацыя праз усё жыццё”, ад дзіцячага садка да сталага ўзросту”, – адзначана ў дакладзе.

“Аб прэстыжнасці і якасці адукацыі сведчыць рост экспарту адукацыйных паслуг. У нас навучаюцца каля 26 тысяч замежных грамадзян з 107 краін. Пералік можна працягваць. Разам з тым, задач, якія стаяць перад сістэмай адукацыі і якія патрабуюць вырашэння, яшчэ дастаткова шмат. Яны закранаюць усе складнікі, ўзроўні і ступені адукацыі”, – сказаў І. В. Карпенка.

Міністр адукацыі падрабязна спыніўся на ўсіх узроўнях адукацыі, сістэме выхаваўчай работы, моладзевай палітыкі і іншых немалаважных пытаннях галіны, адзначыўшы, што сістэма адукацыі-не бізнэс асяроддзе, а інстытут сацыялізацыі моладзі, які забяспечвае як навучанне, так і выхаванне асобы, які фарміруе яе светапогляд і шырокую эрудыцыю.

У завяршэнні міністр падзякаваў усім за якасную працу ў 2020 годзе, за падтрымку сістэмы адукацыі, падтрымку роднай краіны і пажадаў поспехаў у выкананні пастаўленых на 2021 год задач!

У рабоце калегіі прыняў удзел намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. Падводзячы вынікі працы галіны адукацыі за 2020 год, ён падкрэсліў: “Агучаныя на VI Усебеларускім народным сходзе мэты ў сферы адукацыі будуць рэалізаваныя. Сёння наша галоўная задача ў сістэме адукацыі – забяспечыць рэалізацыю установак, якія былі агучаны на IV Усебеларускім народным сходзе. Гэта тычыцца развіцця вышэйшай адукацыі, правядзення моладзевай палітыкі ў выхаванні нашага студэнцтва, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, працы ў школе, патрыятычнага выхавання. Гэта ўся тая праблематыка, якая сёння абмяркоўвалася на выніковай калегіі Міністэрства адукацыі, таксама выразна сфармуляваныя тыя задачы, якія стаяць перад сістэмай адукацыі, і як іх паспяхова ажыццявіць у жыццё”, – адзначыў Ігар Петрышэнка.

Намеснік Прэм’ер-міністра нагадаў, што поўная ацэнка і пэўныя аспекты былі ў дакладзе кіраўніка дзяржавы на VI Усебеларускім народным сходзе: “Пазначаныя канкрэтныя задачы, якія сістэма адукацыі павінна вырашыць на бягучым этапе і ў наступным пяцігоддзі”.

Падрыхтавана па матэрыялах прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем