Темы

Адслужылі і вярнуліся дамоў

У прыгожай вайсковай форме, пасталелыя, мужныя і загартаваныя… Дамоў вяртаюцца бялынічане, якія звальняюцца ў запас ваеннаслужачых пасля праходжання тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

За іх плячыма паўтара года вайсковай службы. Кожны з іх перажыў гэты перыяд па-свойму, але ўсіх іх аб’ядноўвае адно – яны аддалі свой доўг Радзіме.

Як правіла, у кожнага салдата пасля службы застаюцца свае ўспаміны, якімі яны будуць доўга дзяліцца з роднымі і сябрамі.

Трое ваеннаслужачых, якія першымі прыбылі на малую радзіму, падзяліліся ўражаннямі з журналістам райгазеты “Зара над Друццю”.

Уладзімір САРОКІН,

бялынічанін:

– Пасля заканчэння прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага па размеркаванні вярнуўся працаваць у родны раён. Праз некалькі месяцаў прыйшла павестка, якая змяніла маё жыццё на паўтара года.

Гэта не было вялікай нечаканасцю. Разумеў, што прыйшоў той час, калі трэба выканаць свой воінскі абавязак.

На службу трапіў у Бабруйскі інжынерна-аэрадромны полк. Час у арміі праляцеў даволі хутка. Самым складаным было, вядома ж, прывыкнуць да вайсковага рэжыму. Да гэтага часу застаўся ў памяці першы пад’ём а шостай гадзіне раніцы. Тады яшчэ ўсё было ў навінку, не ведаў, чаго чакаць. Але за кароткі час асвоіўся, і служба праляцела вельмі хутка.

Насамрэч, рады, што адслужыў. Ужо цяпер магу сказаць, што войска зрабіла мяне больш адказным, стрыманым. А гэта, лічу, добрыя якасці для любога чалавека.

Цімафей БАЙДЭНКА,

жыхар аг. Галоўчын:

– Да службы ў войску быў гатовы. З дзяцінства вучылі, што сапраўдны мужчына павінен стаць надзейным абаронцам сваёй Радзімы. А вайсковая служба дае ўсе неабходныя для гэтага навыкі.

Да таго моманту, калі прыйшла павестка, паспеў скончыць ліцэй і крыху папрацаваць.

Служыць давялося ў 19-ай гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадзе, што ў пасёлку Заслонава Віцебскай вобласці. Вучыўся на радыётэлеграфіста ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах. Час праляцеў хутка, таму што кожны дзень пазнаваў для сябе штосьці новае.

Самымі цікавымі падчас службы былі вучэнні. У разведчыкаў яны праходзяць асабліва.

Хачу адзначыць, што войска наогул кардынальна змяняе светапогляд, на многія рэчы пачынаеш глядзець па іншаму. Служба ў ваеннай разведцы загартавала характар, навучыла цярпенню і цвёрдасці ў дасягненні мэты.

Наконт будучай працы шмат планаў. Пакуль у прыярытэце працягнуць службу па кантракце па атрыманай у арміі спецыяльнасці.

Аляксандр ЮШКЕВІЧ,

бялынічанін:                       

– Служыў у адной часці з Уладзімірам Сарокіным. Асноўнай нашай задачай было падтрыманне аэрадрома ў баявой гатоўнасці.

Пасля службы засталіся толькі станоўчыя ўражанні. Стаўленне да салдат у вайсковай часці было добрае, калі патрабавалася дапамога, нас не пакідалі па-за ўвагай.

Армія падарыла мне сапраўдных сяброў. Мы былі побач увесь перыяд службы, як адна вялікая сям’я, у якой усе падтрымлівалі адзін аднаго, таму раставацца з імі было, канечне, шкада.

Хачу адзначыць, што армія робіць з хлопцаў сапраўдных мужчын. Там мы вучымся стойкасці, вынослівасці, быць упэўненымі ў сабе і сваіх сілах.

    Апытвала Марыя ШУТ.

    Фота аўтара.

 

 

Последние новости

Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Популярные оливки и маслины из Испании запретили продавать в Беларуси

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

В агрогородке Вишов торжественно открылся многофункциональный спортивно-игровой комплекс.

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сельскохозяйственная бригада школьников трудится на полях СПК «Колхоз «Родина»

10 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

13-й с начала года пожар произошел в Белыничском районе

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем