Темы

Акрэслілі планы на бягучы год

Днямі ў РЦК прайшоў справаздачны сход аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Падчас яго былі падведзены вынікі працы падведамасных устаноў і арганізацый за 2018 год. Удзел у сходзе прыняла і выступіла з прамовай намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА.

Справаздачны даклад па выніках работы ўстаноў культуры і мастацтва за мінулы год зрабіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іна ІГНАТОВІЧ.

– У 2018 годзе ва ўстановы і арганізацыі сферы культуры і мастацтва прыйшлі працаваць 9 маладых спецыялістаў, – адзначыла яна. – Між тым, работнікі культуры пастаянна павышаюць свой прафесійны ўзровень, праходзяць курсы павышэння кваліфікацыі, удзельнічаюць у семінарах, майстар-класах.

Асноўныя напрамкі працы ў 2019 годзе ўключаюць у сябе падтрымку сацыяльна значных праграм, папулярызацыю народнай культуры і творчасці, павелічэнне фонду раённага мастацкага музея імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, паляпшэнне якасці навучання, далейшае супрацоўніцтва з горадам-пабрацімам Рыльскам.

Як адзначыла падчас свайго выступлення дырэктар ЦКС Святлана КАНДРАЦЬЕВА, прыярытэтным кірункам дзейнасці цэнтралізаванай клубнай сістэмы з’яўляецца захаванне і развіццё традыцыйнай мясцовай культуры. У Год малой радзімы быў праведзены шэраг народных свят: Масленіца, Дажынкі, Каляды і іншыя.

– Настаўнікі і вучні ДШМ летась прынялі ўдзел у конкурсах розных узроўняў, – падкрэсліла яе дырэктар Таццяна ГАРНАСТАЙ. – Яны заваявалі 152 дыпломы, у тым ліку 115 – міжнароднага, 7 – рэспубліканскага, 18 – абласнога ўзроўняў. Акрамя таго, калектыў ДШМ стаў пераможцам раённага конкурсу імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі на лепшую дзейнасць па эстэтычным, духоўна-маральным выхаванні насельніцтва.

Аб выніках працы за мінулы год, перспектывах развіцця і прыцягнення наведвальнікаў у раённы мастацкі музей распавяла яго дырэктар Таццяна ЦІКУНОВА:

– Летась з экспазіцыямі музея пазнаёміліся 12 326 чалавек, было прачытана 150 лекцый, праводзіліся культурна-адукацыйныя і музейна-педагагічныя мерапрыемствы. Дзеля прыцягнення новых наведвальнікаў і сёлета плануем далучыцца да акцыі “Ноч музеяў”, будзем праводзіць інтэлектуальныя гульні і квэсты.

Аб шэрагу праграм, якія рэалізоўваліся ў бібліятэках горада і раёна, распавяла бібліятэкар Алена ГРЫБАЙЛАВА:

– Нашы чытачы прымалі ўдзел у ажыццяўленні такіх цікавых падпраграм мэтавай праграмы “Бібліятэка – інфармацыйны цэнтр для моладзі”, як “Мой родны, любімы край”, “Здаровым быць модна” і іншыя. У рамках праекта “Бібліятэка без межаў” аказвалі дапамогу ў сацыяльнай рэабілітацыі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва.

– Хацелася б, каб кожны дзень работнікі культуры шукалі штосьці новае і цікавае, уводзілі гэта ў паўсядзённую практыку і так рухаліся наперад, – адзначыла Ірына Фурсава. – Таксама трэба звярнуць увагу на даволі невысокае далучэнне насельніцтва да самадзейных мастацкіх калектываў. Але праца, якую работнікі культуры робяць кожны дзень, карпатлівая і няпростая. Вялікі дзякуй вам за яе!

Нагадаем, што па выніках мінулагодняга абласнога спаборніцтва сярод аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў другое месца заняў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бялыніцкага райвыканкама. Пераможцамі ў сваіх групах сталі Цэнтралізаваная клубная сістэма раёна, Вішоўскі СЦКіД. Калектывы іх узнагароджаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Граматамі і падзячнымі лістамі розных узроўнях падчас сходу быў узнагароджаны шэраг работнікаў сферы культуры. Свае музычныя нумары ім падарылі артысты РЦК.

Выставу малюнкаў, прысвечаную прыгажосці Прыдруцкага краю, зрабілі супрацоўнікі ДШМ, а фітабар з травянымі чаямі і пачастункамі арганізавалі работнікі Цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Алена БЫКАВА.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем